Уначы ўвагу даішнікаў прыцягнуў электракар Tesla, які ехаў падазрона павольна, таму інспектары вырашылі яго спыніць.

За стырном аказалася 12-гадовая дзяўчынка, а на пасажырскім месцы побач быў яе бацька. 46-гадовы берасцеец патлумачыў, што вучыў дачку кіраваць аўто.
На яго склалі пратакол за перадачу права кіравання бяспраўніку.
Каментары