Юнак Алег Валатоўскі быў затрыманы ўначы 5 жніўня ў беларускай сталіцы.
Яго прыхапілі ў раёне чыгуначнага вакзалу, калі ён зрабіў на бетонным плоце надпісы: «Не пастанове №991» і «Урад — у адстаўку». Міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за псаванне маёмасці. Алега Валатоўскага пратрымалі ў аддзяленні міліцыі 10 гадзінаў і адпусцілі толькі ўдзень. Акрамя міліцыянтаў, яго дапытваў супрацоўнік КДБ.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары