Спорт

«Няма нічога немагчымага, калі ты па-сапраўднаму любіш тое, што ты робіш». Апошняе слова журналіста Аляксандра Івуліна

Сёння ў судзе журналіст выступіў з апошнім словам. Пракурор запатрабаваў для яго два гады калоніі. Таксама проста ў судзе Аляксандр перападпісаў кантракт з ФК «Крумкачы».

«Бліжэй да трыццаці [гадоў] я падпісаў прафесійны футбольны кантракт з футбольным клубам «Крумкачы». І гэта паказчык таго, што няма нічога немагчымага, калі ты па-сапраўднаму любіш тое, што ты робіш. Гэта была класная гісторыя. Спадзяюся, што яна працягнецца ў гэтым годзе, бо са мной працягнулі кантракт і мне вельмі хочацца сканцэнтравацца менавіта на футбольным праекце «Крумкачы», дзесьці нават адысці ад журналістыкі, якой я займаўся на «Трыбуне», цалкам прысвяціць сябе прафесіі футбаліста.

І мінулай вясной — гэта было нялёгка, было цяжка, былі месяцы знясільваючых трэніровак, дзясяткі страчаных кілаграмаў — але літаральна праз тры-чатыры месяцы я забіў свой першы мяч за першую прафесійную футбольную каманду. Так, гэта было ў таварыскім матчы, але паглядзець на гэты таварыскі матч сабралася столькі людзей, колькі не збіраюць некаторыя матчы беларускай футбольнай вышэйшай лігі.

На гэтым матчы сабралася вельмі шмат людзей. Хочацца адзначыць, што там не было ніякіх эксцэсаў, ніякіх правапарушэнняў, ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Людзі проста кайфавалі ад беларускага спорту і рабілі з гэтага сапраўдную культуру.

Таму я б вельмі папрасіў вас, высокі суд, не пазбаўляць мяне магчымасці працягваць рабіць беларускі футбол лепшым і дазволіць зрабіць так, каб я не атрымаў пазбаўлення волі і працягнуў сваю кар'еру футбаліста».

Прысуд журналісту сёння вынесуць а 16-й гадзіне.

Вядомаму спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну інкрымінуюць «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342).

Ён быў затрыманы 3 чэрвеня і першапачаткова атрымаў 30 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за сцяг на балконе. Аднак на свабоду не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА, пазней стала вядома, што на журналіста заведзеная крымінальная справа.

«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным

Да палітвязня Івуліна паштоўка вярнулася праз шэсць гадоў — колішні выхаванец з дзіцячага лагера захоўваў яе ўвесь гэты час

«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі39

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне20

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі39

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць