Улада

Пералік тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання

Урад Беларусі зацвердзіў пералік тавараў, для набыцця якіх малазабяспечаным грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1010, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Апараце Саўміна. Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа нумар 371 «Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні» ад 6 ліпеня 2009 года.

Пералік тавараў, пры куплі якіх малазабяспечаныя грамадзяне змогуць карыстацца льготнымі крэдытамі, уключае шырокі асартымент прадукцыі айчыннай вытворчасці. У прыватнасці, гэта бытавая тэхніка: тэлевізары, DVD‑прайгравальнікі вытворчасці ААТ «Гарызонт» і РУВП «Віцязь», пыласосы і мікрахвалевыя печы («Гарызонт», СТАА «Мідэа‑Гарызонт», «Віцязь»), маніторы (НВА «Інтэграл» і «Гарызонт»), халадзільнікі і маразільнікі (ЗАТ «Атлант»), электра‑ і газавыя пліты (адкрытыя акцыянерныя таварыствы СП «Брэстгазаапарат», «Брэсцкі радыётэхнічны завод «, «Электраапаратура» (Гомель), РУП «Гомельскі радыёзавод імя 60‑годдзя СССР»).

Па льготным крэдыце можна набыць таксама пральныя машыны (ЗАТ «Атлант», ААТ «Мінскі завод «Тэрмапласт», РУП «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава»), кухонныя машыны (адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Мінскі завод «Тэрмапласт», «Мінскі прыборабудаўнічы завод», «Гандальмаш» (г.Баранавічы), «Экран» (г.Барысаў).

У пералік уключаны таксама ацяпляльныя катлы і электраводанагравальнікі беларускай вытворчасці.

Ільготнае крэдытаванне прадугледжана і пры рэалізацыі дываноў і дывановых вырабаў, якія выпускаюцца адкрытымі акцыянернымі таварыствамі «Віцебскія дываны» і «Дываны Брэста», а таксама мэблі айчыннай вытворчасці, дрэваапрацоўчых станкоў.

Акрамя таго, малазабяспечаныя грамадзяне змогуць карыстацца льготнымі крэдытамі пры куплі тэхнікі: міні‑трактароў вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў і Смаргонскага агрэгатнага завода, мапедаў і матацыклаў (ААТ «Мотавела»), мотаблокаў (РУП «Смаргонскі агрэгатны завод»), прычэпаў (ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «Маз‑Купава», ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Бабруйсксельмаш», ААТ «Спецаўтатэхніка» (г.Бабруйск), РУП «Смаргонскі агрэгатны завод», РУВП «Беларускі аўтамабільны завод»).

У адпаведнасці з указам нумар 371 «Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні» малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі ў 2009‑2010 гадах будуць прадастаўляцца крэдыты тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкія патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага выкарыстання. Функцыі па выдачы такіх крэдытаў ускладаюцца на Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Белпрамбудбанк.

Права на атрыманне льготных спажывецкіх крэдытаў будуць мець грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і, вылічаны за тры месяцы, якія папярэднічалі месяцу заключэння крэдытнага дагавора, не перасягае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек (цяпер Br1163,8 тыс.).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай73

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай73

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць