Свет

Турэцкую журналістку арыштавалі за прыказкі, якія нібыта абражаюць Эрдагана

Суд палічыў, што выразы кшталту «Карона галаве розуму не дадае», якія ўжывала журналістка Седэф Кабаш падчас інтэрв'ю, абражаюць прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, які больш за 20 гадоў знаходзіцца ва ўладзе.

Седэф Кабаш падчас інтэрв'ю.

Турэцкую журналістку Седэф Кабаш арыштавалі і адправілі за краты пасля інтэрв'ю ў жывым эфіры апазіцыйнага турэцкага канала Tele1. Падчас гэтага інтэрв'ю Кабаш працытавала некалькі народных прыказак, якія чыноўнікі палічылі абразай на адрас Эрдагана, паведамляе CNN.

Так, Кабаш сказала, што скаціна ў палацы не становіцца царом, а толькі ператварае палац у хлеў. Таксама яна заўважыла, што чалавек не становіцца мудрэйшым ад доўгага нашэння кароны.

Генеральная пракуратура Стамбула ўбачыла ў гэтых словах абразу прэзідэнта Турцыі, хоць Кабаш не згадвала ніякага імя. Міністр юстыцыі заявіў, што «праклінае выродлівыя словы, якія накіраваны супраць нашага прэзідэнта, абранага галасамі нашай нацыі».

Журналістку затрымалі ноччу ў суботу, адвезлі ў паліцэйскі ўчастак, а затым у пракуратуру. Адтуль Кабаш даставілі ў суд, які вынес вердыкт аб арышце. Адвакат журналісткі Угур Пойраз заявіў, што будзе «да канца змагацца супраць беззаконня».

Некамерцыйная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» пасля арышту Кабаш адзначыла, што за час прэзідэнцтва Эрдагана ў Турцыі паводле аналагічных абвінавачванняў былі асуджаныя больш за 70 журналістаў.

Эрдаган займае пасаду прэзідэнта Турцыі з 2014 года, а да гэтага 11 гадоў ён быў прэм'ер-міністрам. Стыль кіравання Эрдагана — аўтарытарны, ён душыць апазіцыю ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць