СМІ: Расія пачала пастаўку да мяжы з Украінай запасаў крыві, неабходнай для параненых
Расея пачала пастаўкі запасаў крыві і медыцынскіх матэрыялаў да мяжы з Украінай. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў, паведамляе «Медуза».
Па словах суразмоўцаў агенцтва, такія малапрыкметныя на першы погляд дэталі на справе маюць вырашальнае значэнне для ацэнкі таго, на якім узроўні знаходзіцца рашучасць Масквы пачаць уварванне ва Украіну.
The Wall Street Journal, у сваю чаргу, піша, што Расея перакінула да мяжы медыцынскія падраздзяленні.
Пры гэтым, адзначае выданне,
розныя заходнія краіны на падставе адных і тых жа разведдадзеных робяць розныя высновы аб намерах Расіі — у той час як ЗША схільныя меркаваць, што можа пачацца поўнамаштабная вайна, еўрапейцы лічаць, што «Пуцін блефуе».
Каментары