Эканоміка5757

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы

The Warsaw, які пачынаўся з невялікага пабліка ў сацсетках, за некалькі гадоў ператварыўся ў галоўнае медыя для эмігрантаў з постсавецкай прасторы. 

Калаж «Наша Ніва»

На гісторыю стварэння праекта пралілі святло ў новым выпуску шоу «о(б)суждаем». У гэтым медыя сёння працуе і Глеб Сямёнаў, адзін з вядоўцаў шоу.

Рускамоўныя паблікі пра Варшаву, арыентаваныя на мігрантаў з постсавецкай прасторы, за апошнія гады перараслі ў сапраўднае медыя са сваім сайтам і папулярнымі акаўнтамі ў сацсетках. Напрыклад, інстаграм The Warsaw сёння мае больш за 140 тысяч падпісчыкаў.

Прычына такой папулярнасці не толькі ў якасным і даступным кантэнце, але і ў той велізарнай плыні мігрантаў, якія бягуць з Беларусі, Расіі і Украіны ад рэпрэсій ці ад вайны. Многія эмігранты, якія яшчэ не цалкам зліліся з польскамоўным асяроддзем, атрымліваюць інфармацыю пра падзеі ў польскай сталіцы з The Warsaw. 

Сайт The Warsaw. Скрышот галоўнай старонкі

Але менавіта беларусы фактычна сталі інфармацыйнымі манапалістамі ў Варшаве сярод рускамоўнай аўдыторыі. Запрошаны ў шоу стваральнік The Warsaw беларускі айцішнік Улад Ла́ўрыш, лічыць, што такая сітуацыя склалася выпадкова.

Сам ён прыехаў у Польшчу задоўга да трагічных падзей апошніх гадоў і сёння збольшага займаецца развіццём уласна створанага медыя. 

Улад Лаўрыш у шоу «о(б)суждаем». Скрыншот відэа.

Першыя думкі стварыць такі праект у хлопца з'явіліся яшчэ ў 2017 годзе, калі толькі пераехаў у Варшаву. Тады ён не ведаў чым заняць сябе ўвечары ў горадзе. Сваю праблему Лаўрыш вырашыў сам — пачаў маніторыць польскія рэсурсы з мерапрыемствамі і весці паблік «Куды пайсці ў Варшаве». Пераклад на рускую мову дапамог яму вывучыць польскую мову.

Блог спачатку не прыносіў ніякага прыбытку. Але новы праект The Warsaw, які з'явіўся ў 2019 годзе, Лаўрыш ствараў ужо маючы добрыя сувязі. Праект за пяць гадоў вырас да вялікага і прыбытковага гарадскога выдання.

На стварэнне яшчэ аднаго блога «Як жыць у Варшаве», у якім сам Лаўрыш робіць агляды кавярняў, выставак і цікавостак польскай сталіцы, як прызнаецца хлопец, яго натхніў мінскі фудблогер Какабай. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары57

  • Так
    03.11.2024
    Пра русіфікаванасць беларусаў, якія без расейскай мовы нават па-за Беларусью і Расія ніяк не могуць, асобная справа. Зрэшты, як і пра "арыентаваныя на мігрантаў з постсавецкай прасторы", постсавеція людзі з расейскай культурнай падставай, без нацыянальнай свядомасці, што ж.

    Але адносна праекту, там часта трапляліся капіпасты ці перадрукі навін зусім без асэнсавання, фактчэкінгу, праверкі ці тлумачэння для "зялёных" у тэме, так што так сабе. Лепш ужо б беларусы ў беларускіх СМІ чыталі, што ў Польшчы (хаця тут таксама ёсць падобныя праблемы), а найлепш у мясцовых польскіх. Ну хіба, што ёсць ахвота жыць у расейска(моўным) гета.
  • Так
    03.11.2024
    Як нядаўна напісаў адзін з беларускіх інтэлектуалаў, ствараюцца дзве нацыі, пры чым адна белорусская зліецца з расейскай.

    Яшчэ ўзнікае пытанне, ці такіх грамадзянам РБ не сорамна цягнуць расейшчыну за мяжу? Асабліва ў Польшчу з улікам яе гісторыі, свядомасці і культуры. Ці ўзнікае хоць "піксель" рэфлексіі ў гэтых белорусских маладзёнаў?
  • Закон СВОБОДНОГО рынка
    03.11.2024
    Андрусь, ну ведь это бизнес. Охват, просмотры, реклама....

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі60

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі60

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць