Свет44

Грузінская апазіцыя анансавала пачатак штодзённых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў

4 лістапада ў цэнтры Тбілісі, каля будынка парламента Грузіі грузінская апазіцыя правяла мітынг, з якога анансавала штодзённы пратэсны рух супраць праведзенай, з яе пункту гледжання, татальнай фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка.

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Арганізатарамі акцыі выступілі апазіцыйныя аб'яднанні «Кааліцыя за перамены», «Адзінства — нацыянальны рух» і «Моцная Грузія».

У фальсіфікацыях выбараў яны абвінавацілі кіроўную партыю «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіны Іванішвілі, абвешчаную пераможцам на выбарах.

У мітынгу, па розных ацэнках, узялі ўдзел ад 10 да 15 тысяч чалавек. Падчас яго адзін з лідараў «Кааліцыі за перамены» Ніко Мелія абвясціў, што з сённяшняга дня акцыі будуць насіць штодзённы характар. Паводле яго слоў, акцыі маюць намер сфармаваць «адзін магутны пратэсны рух, які зрыне рэжым».

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Асноўныя патрабаванні і прынцыпы грузінскай апазіцыі на мітынгу агучыў адзін з лідараў партыі «Адзінства — нацыянальны рух» Георгій Вашадзэ:

  • Непрызнанне выбараў і непрызнанне легітымнасці парламента;
  • Патрабаванне прызначэння новых выбараў;
  • Працяг збірання доказаў і падрыхтоўка дакументацыі для міжнароднага расследавання;
  • Пачатак руху супраціву і разгортванне фронту супраціву спачатку ў Тбілісі, а затым па ўсёй Грузіі;
  • Кожны наступны пратэст будзе ўсё больш вострым і арыентаваным на больш канкрэтныя мэты.

Пасля заканчэння мітынгу апазіцыянеры прайшліся па Тбілісі шэсцем і часова перакрылі аўтамабільны рух на мосце Бараташвілі ў цэнтры горада — гэта адна з галоўных транспартных артэрый грузінскай сталіцы. Паліцыя гэтым дзеянням не перашкаджала. 

Заўтрашняя акцыя мае прайсці каля тбіліскага Палаца спорту.

Сярод удзельнікаў акцыі была заўважаная сусветна вядомая шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг, якая спецыяльна дзеля гэтага прыляцела ў Грузію. 

Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

Парламенцкія выбары ў Грузіі прайшлі 26 кастрычніка. Паводле звестак грузінскага ЦВК, кіроўная партыя «Грузінская мара», якая нязменна знаходзіцца пры ўладзе з 2012 года, набрала 53,93% галасоў

​​Апазіцыйная партыя «Кааліцыя за перамены» набрала 11,03%, «Адзінства — нацыянальны рух» — 10,16%, «Моцная Грузія» — 8,81%, «Гахарыя — за Грузію» — 7,76%.

Апазіцыя не згодная з вынікамі галасавання. «Адзіны нацыянальны рух», «Кааліцыя за перамены» і «Моцная Грузія» заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў. Іх падтрымала прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі.

Каментары4

  • ф.к.
    04.11.2024
    дзякуй богу, дададзена нібыта. сорам пазіраць.
  • Ай
    05.11.2024
    Не будет там ничего.
    Нет настроения у широких масс.
  • drink
    05.11.2024
    А грэту што ўплялі ?

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу112

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх16

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу112

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць