Грамадства

BY_Help і BYSOL абяцаюць дапамогу ўсім вызваленым палітвязням. Першыя пяць ужо атрымалі яе

Найбуйнейшыя ініцыятывы салідарнасці BY_Help і Фонд салідарнасці BYSOL запусцілі праграму дапамогі палітвязням, якія вызваліліся. Яна ўключае ў сябе разавую выплату, медыцынскую і псіхалагічную рэабілітацыю, дапамогу з выездам з краіны (калі патрабуецца) і прыстасаваннем да новай рэальнасці.

У тэлеграм-канале BY_Help з'явіўся зварот:

«Сябры, сёння я звяртаюся да вас з просьбай, з якой, я вельмі спадзяваўся у 2020 годзе, магло б не быць. Але наша барацьба доўжыцца ўжо настолькі доўга, што на волю пачалі выходзіць першыя палітычныя. Яны выходзяць часцяком у нічога, са страчаным здароўем і посттраўматычным сіндромам. Мы ўсе ведаем умовы ў турмах рэжыму, а таксама тое, што сваякі тых, хто адседзеў за нашу свабоду, часцяком застаюцца без працы і сродкаў да існавання. Мы не можам іх кінуць».

Таму ўсім, хто можа, прапануецца падтрымаць ініцыятыву данатам.

Усе кампаненты праграмы, па словах арганізатараў, ужо працуюць.

— першыя разавыя выплаты тым, хто выходзіць, ужо робяцца кампаніяй BY_Help, і будуць рабіцца па меры выхаду палітычных на волю;

— праграма медыцынскай і псіхалагічнай рэабілітацыі дзейнічае сумесна з нямецка-швейцарскімі партнёрамі і дае медыцынскую рэабілітацыю ў Польшчы, Украіне, Германіі;

— дапамога з выездамі надаецца праз сумесную праграму экстранага вывазу, праз якую больш за сотню невыязных з перспектывай велізарных тэрмінаў здолелі пакінуць краіну;

— дапамога для адаптацыі ў новай краіне наладжваецца сумесна з партнёрамі ў Польшчы і Украіне.

Ініцыятыве патрэбна матэрыяльная дапамога перадусім для ажыццяўлення першых разавых выплат, каб чалавек, выйшаўшы, разумеў, што яго не кінулі.

«Нават калі кожнаму палітвязню выплаціцца хоць бы трыста еўра на чалавека, то патэнцыйны аб'ём выплат будзе больш за 300 тысяч еўра. І тут акурат патрэбна ваша дапамога, каб не было затрымкі з першай выплатай.

Таму што яна — самы моцны сігнал, што мы нікога не забудзем»,

— пішуць аўтары ініцыятывы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!20

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць