Каханне і сэкс

Экс-сяброўкі заснавальніка «Плэйбоя» распавялі пра яго агідны рытуал

Амерыканскія мадэлі Карыса і Крысціна Шэнан далі шчырае інтэрв’ю пра сваё жыццё з заснавальнікам «Плэйбоя» Х’ю Хэфнэрам. Дзяўчаты, што найбольш вядомыя якраз па здымках для гэтага часопіса, правялі ў асабняку мільянера два гады.

Карыса і Крысціна Шэнан у 2008 годзе. Фота ru.wikipedia.org.

Карыса і Крысціна пераехалі ў асабняк Хэфнэра ў 2008 годзе і сталі дзвюма з трох яго афіцыйных сябровак. Таксама сёстры Шэнан атрымлівалі па тысячы даляраў у тыдзень за ўдзел у рэаліці-шоу Girls Next Door, прысвечаным жыццю сябровак Хэфнэра ў ягоным асабняку, піша Mirror.

Але ж, як расказваюць блізняты, падчас жыцця з Хэфнэрам яны сутыкаліся з гвалтам. Па словах сясцёр, вечарамі ім давалі наркотыкі або моцныя лекі, пасля чаго прымушалі ўдзельнічаць у групавым сэксе разам з Хэфнэрам ды іншымі жанчынамі.

Карыса і Крысціна кажуць, што ім давалі метаквалон (моцнае снатворнае) і марыхуану. Дзяўчатам казалі, што гэта дапаможа ім расслабіцца. 

Блізняты кажуць, што адчувалі сорам, але працягвалі жыць у асабняку з Хэфнэрам, пры гэтым большасць начэй яны праводзілі ў яго спальні разам з ім і іншымі жанчынамі, дзе бралі ўдзел у групавым сэксе, што прыносіла ім яшчэ больш маральных пакутаў. У 2010 годзе блізняты нарэшце з’ехалі з асабняку. Як яны сцвярджаюць, будынак быў нашпігаваны камерамі і прыладамі для падслухоўвання, у асабняку быў строгі каменданцкі час, а слугі Хэфнэра запісвалі ўсё, што ядуць дзяўчаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага45

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць