Камеры сярэдняй хуткасці паўнавартасна запрацуюць ужо ў гэтым месяцы
Аб новаўвядзенні гавораць даўно, больш за два гады камеры сярэдняй хуткасці працавалі ў пілотным рэжыме — напрыклад, на трасе М1 і на выездзе з Мінска ў раёне Партызанскага праспекта. Сёння стала вядома, што ўсё сур'ёзна. Ужо хутка пачнецца паўнавартасная праца з усімі наступствамі («лісты шчасця» і штрафы). Узгодненыя і новыя знакі, піша Onliner.by.

«Сістэма кантролю сярэдняй хуткасці ўводзіцца ў эксплуатацыю на аўтадарогах Беларусі, — паведамілі Onlíner у «Бяспечных дарогах Беларусі». — Сярэдняя хуткасць вызначаецца як адносіны пройдзенага шляху да часу яго праходжання, зафіксаванага абсталяваннем у пачатку і ў канцы кантраляванага ўчастка. Для кантролю выкарыстоўваецца абсталяванне беларускага вытворцы, якое прайшло сертыфікацыю і паверку».
Размяшчэнне участкаў кантролю вызначае ДАІ. Гэтая інфармацыя пакуль не апублікаваная.
Участкі кантролю будуць пазначаць наступнымі знакамі:
«Пачатак ўчастка кантролю сярэдняй хуткасці руху ТС»

«Канец ўчастка кантролю сярэдняй хуткасці руху ТС»

«У найбліжэйшы час даныя аб фактах перавышэння ўсталяванай хуткасці будуць перадавацца ў МУС для прыняцця рашэння аб вынясенні пастаноў у адпаведнасці з КаАП РБ», — запэўнілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары