Грамадства

Музыкант Ігар Банцар: Я застаюся ў Беларусі

Мінула амаль два месяцы, як з віцебскай «хіміі» выйшаў гродзенскі музыкант, грамадскі дзеяч і палітвязень Ігар Банцар. Ігар распавёў «Радыё Рацыя» пра тое, што з ім адбываецца ў Гродне і чым ён займаецца.

— Ігар, як вы пачуваецеся, што новага было апошні месяц у Гродне?

— Грамадскім актывістам я сябе назваць не магу, таму што грамадскага актывізму цяпер у Гародні няма. Не ведаю, як трэба мяне цяпер называць — хіба просты жыхар, толькі так. У Гародні сумна, няма снегу, нейкі дождж. Што надвор’я, што настрою, што маркотныя твары людзей, так што нікому не раю наведваць Гародню. Гэты перыяд гісторыі мы будзем згадваць як адзіны з самых дэпрэсіўных ў гісторыі нашага горада. Бо я заўсёды памятаю Гародню як файны, вясёлы горад, дзе нешта адбываецца нон-стоп, 24 гадзіны ў суткі круглы год, але цяпер, на жаль, не.

— Вось вы кажаце пра сумны горад. Я ведаю, што вы любіце ўсялякія кнігі і літаратуру наогул. З якім творам вашых улюбёных аўтараў вы б параўналі горад?

— Разважаў з калегам, ён мне там нешта пра дзіўныя творы — пра «Сто год самоты», і гэтак далей. Я ўсё ж такі не буду да такіх літаратурных гіпербалаў пасоўвацца. Няма сэнсу параўноўваць гэта з тым, што было напісана калісьці там. Я думаю, што прыйдзе час, і напэўна, нехта з сучасных беларускіх аўтараў ці аўтарак асэнсуе той стан, у якім мы цяпер усе знаходзімся. Як беларускае грамадства, і канкрэтна Гародня. Таму што я заўсёды кажу: не забывайце, мы жывём у Гародні, і Гародняцэнтрызм — гэта такі, як кажуць «state of mind», і трэба пажыць тут пэўны кавалак часу, каб зразумець, што гэта такое.

***

Нагадаем, што Ігара Банцара абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса за правядзенне перформанса ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка 2022 года яму далі паўтара года хіміі.

Падчас суда ён абвясціў сухую галадоўку. У верасні палітзняволенаму змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію, але ўжо 24 лістапада 2021 года Чыгуначны суд Віцебска адмовіў ў пераводзе музыкі ў калонію.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»21

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»21

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць