Свет

У ЗША распрацавалі законапраект аб санкцыях супраць Беларусі з-за эскалацыі вакол Украіны

Рэспубліканец Джэймс Лэнкфард унёс законапраект аб санкцыях супраць Беларусі з-за сітуацыі вакол Украіны. Па яго словах, такое рашэнне павінна ўтрымаць Лукашэнку ад дазволу выкарыстоўваць тэрыторыю краіны для расійскага ўварвання ва Украіну.

«Беларусь упускае ў сваю краіну тысячы расійскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай. ЗША павінны дакладна даць зразумець, што да любой краіны, якая падтрымае спробы Расіі ўварвацца ва Украіну, будуць прымененыя жорсткія эканамічныя і дыпламатычныя санкцыі», — гаворыцца ў заяве сенатара.

ЗША не будуць рабіць адрозненняў паміж Расіяй і іншай краінай, якая садзейнічае ёй у актах вайсковай агрэсіі супраць Украіны.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі або любой іншай краіны, якая падтрымлівае «неправакаваную агрэсію Расіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

У прыватнасці, дзеяннямі, за якія могуць быць уведзеныя санкцыі, называюцца:

  • сумесны з Расіяй удзел ва ўварванні ва Украіну;
  • аказанне матэрыяльнай, тактычнай ці іншай падтрымкі расійскаму ўварванню;
  • размяшчэнне на сваёй тэрыторыі войскаў Расійскай Федэрацыі, якія ўдзельнічаюць у нападзе;
  • супрацоўніцтва з расійскай разведкай падчас уварвання;
  • а таксама закупка або перадача смяротнай зброі, якая выкарыстоўваецца падчас уварвання ва Украіну.

У паведамленні згадваецца, што Расія размясціла каля 30 тысяч вайскоўцаў паблізу мяжы Беларусі і Украіны, што з'яўляецца найбуйнейшым разгортваннем войскаў у Беларусі з часоў халоднай вайны, а таксама перакінула 130 тысяч вайскоўцаў на расійска-ўкраінскую мяжу і накіравала ў Чорнае мора яшчэ шэсць караблёў ВМФ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць