Навука і тэхналогіі

Два беларускія праекты ўвайшлі ў Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы

Вядучая мэтчмейкінг-платформа для пошуку партнёраў для стартапаў і інвестараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Vestbee апублікавала Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы. У рэйтынг патрапілі бізнэсы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурс European Startup Challenge. Сярод іх — два беларускія, піша thinktanks.by.

Беларускія прадстаўнікі ў топ-100 еўрапейскіх стартапаў — праекты GoodStyle і Lingvanex.

GoodStyle — стартап, які стварыў віртуальную прымерачную ў фармаце мабільнай праграмы. Яго стваральнікам стала беларуская кампанія VIP IT. Кампанія працуе над рашэннямі ў галіне штучнага інтэлекту, якія дазволяць зрабіць анлайн-пакупкі больш эфектыўнымі і менш затратнымі па часе.

Як гэта працуе? Дадатак Goodstyle дазваляе атрымаць уяўленне, як тая ці іншая рэч з каталогаў інтэрнэт-крамаў будзе выглядаць на пакупніку, а таксама скамбінаваць яе з іншымі таварамі ці нават ужо наяўнымі ў гардэробе карыстальніка прадметамі.

Свой першы кантракт стартап заключыў з агрэгатарам мясцовых брэндаў ва Украіне. Таксама партнёрамі праграмы з'яўляюцца Lamoda і Aliexpress.

Агулам праграма па стане на лета мінулага года налічвала каля 55 тысяч карыстальнікаў, а сярэдні чэк куплі складаў 180 даляраў.

У найбліжэйшы час стартап будзе займацца прыцягненнем інвестыцый для развіцця. У кампаніі кажуць, што цяпер проста не паспяваюць абслужыць усіх ахвотных партнёраў.

Lingvanex — тэхналагічны стартап, засяроджаны на забеспячэнні машыннага перакладу з выкарыстаннем тэхналогіі нейрасетак.

Перакладчык Lingvanex дазваляе перакладаць пісьмовыя тэксты, размовы, тэксты на малюнках, тэлефонныя званкі, дакументы на больш чым 80 моў. Праект даступны на любых платформах і будзе карысны для бізнэсу, навучання, падарожжаў, вывучэння замежных моў.

У 2020 годзе праект заняў першае месца ў стартап-батле Venture Day Minsk і атрымаў Google Cloud Credits на 100 тысяч даляраў. У канцы 2020 года Lingvanex дасягнуў 2 мільёнаў перакладаў у суткі пры 400 тысячах карыстальнікаў.

Адзначым таксама, што Vestbee штомесяц публікуе Топ-10 стартапаў месяца з рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У іх таксама сустракаюцца беларускія праекты. Напрыклад, у снежні 2021 года ў Топ-10 увайшоў Cropfleet — беларускі стартап, які імкнецца забяспечыць шырокае распаўсюджванне і даступнасць дронаў для паліву сельскагаспадарчых культур і распылення пестыцыдаў.

Для гэтага кампанія прапануе камбінацыю апаратных і праграмных рашэнняў, якія дапамагаюць дронам працаваць з большай дакладнасцю і эфектыўнасцю. У выніку фірма дазваляе сваім кліентам ашчадзіць значную суму грошай і часу, а таксама значна павысіць якасць працэдураў апырсквання сельскагаспадарчых культур.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся41

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся41

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць