Еўразійскі банк развіцця захоўвае прагноз гадавой інфляцыі ў Беларусі і дапускае павышэнне стаўкі рэфінансавання.

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені вырасла да 10,4% з 10% у снежні 2021 г. Ануалізаваны месячны рост цэн з устараненнем сезоннасці ацэньваецца ў студзені ў лічбу каля 14% пасля 7-8% у лістападзе — снежні 2021 г.
У ЕАБР адзначаюць, што паскарэнне звязанае з павелічэннем росту цэн на прадукты харчавання і паслугі. Аналітыкі ЕАБР захоўваюць прагноз гадавой інфляцыі паблізу 10% у I квартале і дапускаюць павышэнне рэгулятарам разліковых велічынь стандартнай рызыкі для стрымлівання росту цэн. Пры гэтым не выключаюць павелічэння стаўкі рэфінансавання да 10 працэнтаў.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары