Свет

Пуцін патлумачыў, што збіраецца рабіць з прызнаннем «ДНР» і «ЛНР» пасля просьбы Дзярждумы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння сказаў, што будзе вырашаць пытанне аб прызнанні самаабвешчаных «рэспублік Данбаса» «зыходзячы з таго, як вырашаецца праблема рэгіёна».

Фота: ТАСС

На думку Пуціна, яшчэ, маўляў, не да канца рэалізаваныя магчымасці па выкананні Мінскіх пагадненняў аб урэгуляванні канфлікту.

У той жа час ён адзначыў, што дэпутаты Дзярждумы, якія прынялі сёння зварот з заклікам прызнаць «ДНР» і «ЛНР», «тонка адчуваюць выбаршчыкаў».

І далей Масква, дадаў Пуцін, будзе дзейнічаць на ўкраінскай мяжы ў адпаведнасці, як будзе складвацца сітуацыя.

Сёння дэпутаты Дзярждумы прагаласавалі за распрацаваны раней партыяй КПРФ праект пастановы па пытанні звароту да Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. За праект пастановы прагаласаваў 351 дэпутат, 16 выказаліся супраць, адзін устрымаўся.

Таксама дэпутаты галасавалі і за падобны дакумент, прапанаваны «Адзінай Расіяй», ен атрымаў галасоў менш, «за» было ўсяго 310. Розніца паміж імі была ў тым, што праект КПРФ прадугледжваў зварот непасрэдна да Пуціна, а «Адзіная Расія» лічыць, што спачатку ён мусіць прайсці праз МЗС і Міністэрства абароны.

Галасаванне праходзіла на фоне візіту ў Маскву канцлера Германіі Олафа Шольца.

Чытайце таксама:

Дзярждума Расіі прагаласавала за зварот да Пуціна з просьбай аб прызнанні «ДНР» і «ЛНР»

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot3

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Усе навіны →
Усе навіны

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец57

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot3

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць