Свет

Мужчына зрабіў сэлфі з цяжарнай жонкай на краі скалы. А потым скінуў яе ўніз

У чэрвені 2018 года 40-гадовы Хакан Айсал і яго 32-гадовая жонка Сэмла прыехалі на адпачынак у турэцкі рэгіён Фетхіе. Яны наведвалі пляж пад назвай Даліна матылёў, калі Сэмла, што была тады на сёмым месяцы цяжарнасці, сарвалася са скалы і загінула. Паліцыя абвінаваціла яе мужа ў тым, што той скінуў жанчыну з абрыву, і цяпер ён прызнаны вінаватым, піша The Mirror.

Фота: Mirror / Newsflash.

Хакана пачалі падазраваць, калі здымкі сужонцаў на скале з’явіліся ў навінах. Тады адзін з турыстаў, які таксама ў той час быў у даліне, успомніў гэты дзень — і, як ён кажа, Хакан Айсал паводзіў сябе тады надта дзіўна. Яны з жонкай падыходзілі бліжэй да абрыву і зусім не размаўлялі паміж сабой.

Фота: atv Haber / Youtube.

Іншы сведка сцвярджае, што, калі Сэмла сарвалася са скалы, яе муж выглядаў надта спакойным. Расказваюць, нібыта Хакан падштурхоўваў жонку да таго, каб падысці як мага бліжэй да абрыву.

Хакан і Сэмла Айсал. Фота: Mirror / Newsflash.

Абвінавачванне палічыла, што мужчына пачаў планаваць забойства жонкі з таго, што застрахаваў яе жыццё ад няшчасных выпадкаў на суму 400 тысяч турэцкіх лір (амаль 30 тысяч даляраў), пры гэтым выплаты па страхоўцы мог атрымаць толькі ён сам.

Хутка пасля смерці жонкі Хакан запатрабаваў выплат па страхоўцы, але, калі пачалося расследаванне, яму адмовілі ў гэтых грашах.

І гэта яшчэ не ўсе сакрэты мужчыны: ён прымусіў сваю жонку аформіць сем крэдытаў для яго.

Па сацсетках Хакана бачна, што мужчына любіць траціць грошы. Ён падарожнічаў па ўсёй Турцыі, бываў і за мяжой, дзе спыняўся ў найлепшых гатэлях. Хакан цікавіўся экстрэмальнымі відамі спорту — скачкамі з парашутам, рафтынгам, банджы-джампінгам.

Мужчына не прызнаў віну ў забойстве жонкі.

15 лютага турэцкі суд асудзіў яго да пажыццёвага зняволення. Шанс на датэрміновае вызваленне Айсал атрымае толькі праз 30 гадоў.

У ЗША злачынец 17 гадзін трымаў 80-гадовую жанчыну ў падвале. Яе знікненне заўважылі, калі яна не падзялілася вынікам у Wordle

Цвіль і гніль. Дамы, што Брэд Піт пабудаваў для бедных, развальваюцца на вачах

Каментары

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР10

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

Пад Мсціславам, магчыма, ужо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад радыеактыўны могільнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць