Лукашэнка: Давайце будзем рэалістамі, лепш [хай Украіне] нешта прадыктуюць, чым Украіна пацерпіць паразу ў вайне
Лукашэнка праводзіць сёння нараду з ваеннымі. Ён зрабіў шэраг заяваў.
«Каб не дапусціць гэтага [кровапраліцця ва Украіне] і спыніць эскалацыю, трэба сесці за стол перамоваў, але ніколі Расія не сядзе з імі за стол перамоваў, калі папярэдне не ўзгадніць пытанні, якія будуць абмяркоўвацца, — кажа Лукашэнка. — Іх Расія прапісала для NATO, і для Амерыкі, і для Украіны ў тым ліку. Пяць ці шэсць пытанняў. Там два-тры пытанні для Украіны. Першае — дэмілітарызацыя Украіны, недапушчэнне ўступлення ў НАТА Украіны і спыненне сілавых дзеянняў супраць Данецка і Луганска. Магчыма, з'явяцца і іншыя пытанні.
Так, яны будуць больш строгія ў дачыненні да Украіны. А як жа сёння, калі ты церпіш паразу? Вядома, табе пераможца нешта прадыктуе. Але давайце будзем рэалістамі: вядома, нешта прадыктуюць, але гэта будзе значна лепш, чым Украіна пацерпіць паразу ў вайне», — заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Каментары