Грамадства

Мінабароны ў Мінску і рэгіёнах правядзе заняткі і рэвізію тэрытарыяльных войскаў

Мінабароны праверыць падрыхтоўку і зладжанасць органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны, правядзе рэвізію запасаў, а таксама надасць увагу падрыхтоўцы ваеннаабавязаных. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

«У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл у 2022 годзе, з 1 па 4 сакавіка абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі праводзяцца штогадовыя заняткі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Чатыры дні будуць праводзіцца тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў, адміністрацыямі пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў. Акрамя таго, правераць умовы захоўвання і наяўнасць матэрыяльных запасаў.

«Вялікае значэнне ў ходзе правадзімых мерапрыемстваў надаецца падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якім на працягу аднадзённага збору будуць даведзеныя асновы і парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта49

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта49

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць