Свет

У Марыупалі перанеслі эвакуацыю жыхароў з-за абстрэлу расіянамі

Расійскія войскі працягваюць абстрэльваць Марыупаль. На 5 сакавіка ў горадзе была запланавана эвакуацыя насельніцтва пад эгідай Чырвонага Крыжа.

Жанчына плача ў гарадской больніцы Марыупаля, пакуль лекары ратуюць дзяўчыну, якая пацярпела ад абстрэлу, 27 лютага. Фота: AP, Яўген Малалетка

Абстрэл Валнавахі пачаўся а 11:45 паводле ўкраінскага часу, паведаміла міністр па справах рэінтэграцыі акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.

З Марыупаля і Валнавахі ў Запарожжа мусілі вывезці 215 чалавек. Расія парушыла дамоўленасці пра два гуманітарныя калідоры з Валнавахі і Марыупаля нават з пасрэдніцтвам Чырвонага крыжа, заявіла Верашчук.

Такой колькасці ўцекачоў у Еўропе не было ад часу Другой сусветнай вайны. Каля 1,1 мільёна чалавек ужо выехала з Украіны праз Польшчу, Славаччыну, Венгрыю, Румынію і Малдову. Каля 5 млн чалавек выехала з Усходняй Украіны на Заходнюю, ратуючыся ад расійскіх войскаў і бамбардзіровак.

Расійскія войскі спадзяваліся захапіць Марыупаль, як і Кіеў ды Харкаў, за 48 гадзін, а пра здабыццё Валнавахі Мінабароны Расіі нават паведамляла. Аднак абарона гэтых гарадоў працягваецца ўжо 10-ы дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы5

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць