Сёння ва Украіне будуць працаваць шэсць гуманітарных калідораў для эвакуацыі мірных жыхароў

З Ворзеля, Барадзянкі, Ірпеня і Бучы адкрываецца калідор да Кіеўскага чыгуначнага вакзала, з Марыупаля — да Запарожжа, з Валнавахі — да Пакроўска, з Ізюма да Лазавой, а таксама з Энергадара да Запарожжа.
Пра гэта паведаміла міністр па справах рэінтэграцыі акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук. Паводле яе словаў, расійскі бок паабяцаў прытрымлівацца рэжыму спынення агню.
Далёка не ўсе ранейшыя спробы адкрыць гуманітарныя калідоры заканчваліся паспяхова. Бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму прыпынення агню. Учора з Сум эвакуявалі пяць тысяч чалавек.
Каментары