Свет

Расійскія войскі скінулі бомбу на Святагорскую лаўру на Данеччыне

12 сакавіка ў 22.00 расійскія войскі нанеслі авіяўдар па Свята-Успенскай Святагорскай лаўры ў Данецкай вобласці. Авіяцыйная бомба выбухнула за 50 метраў ад маста, які злучае правы і левы бераг ракі Северскі Данец, што знаходзіцца ля ўезду ў Святагорскую лаўру.

Фота: news.church.ua

Падчас баёў у горадзе Святагорску Данецкай вобласці 12 сакавіка пашкодзілі памяшканне Успенскай Святагорскай лаўры, дзе знаходзіліся манахі і бежанцы. Выбітыя дзверы і шыбы, ёсць параненыя, паведамляе сайт Украінскай праваслаўнай царквы.

«Як адзначылі ў Святагорскай лаўры, 12 сакавіка падчас абстрэлу горада з-за выбуху выбуховага прыстасавання каля манастыра ад выбуховай хвалі было пашкоджана памяшканне лаўры, дзе жылі браціі манастыра і шматлікія бежанцы».

Амаль усе вокны былі выбітыя, будынкі разбураныя ў рознай ступені.

Некалькіх параненых даставілі ў бальніцу ў Святагорск, астатнія праходзяць лячэнне ў манастыры. Забітых няма.

У ноч з 12 на 13 сакавіка ўсіх уцекачоў і братоў эвакуявалі ў манастырскія падвалы.

Цяпер у Святагорскай лаўры знаходзіцца 520 уцекачоў, у тым ліку 200 дзяцей. 

Кіраўніцтва Лаўры паведамляе, што на тэрыторыі манастыра і горада вайсковых фармаванняў не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў7

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць