Эканоміка

Расія і Беларусь адмаўляюцца ад даляраў ва ўзаемных разліках за энергарэсурсы

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў пра вынікі сённяшняй сустрэчы ў Маскве з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Бакі абмяркоўвалі адмову ад даляра ў разліках за энергарэсурсы, імпартазамяшчэнне, рэструктурызацыю беларускага доўгу і іншыя пытанні.

Галоўчанка расказаў, што Беларусь і Расія адмовяцца ад даляра ў разліках за энергарэсурсы, усе разлікі будуць праводзіцца ў расійскіх рублях.

«Мы прынялі рашэнне адвязацца ад даляра ва ўсіх нашых энергетычных ўзаемаразліках. Гэта натуральнае рашэнне, у сілу вядомых абставін няма ніякага сэнсу больш прывязвацца да трэцяй валюты. Мы даўно пра гэта казалі, і вось такое рашэнне прынята. Як гаворыцца, не было б шчасця, ды няшчасце памагло», — заявіў прэм'ер.

Бакі таксама абмеркавалі беларускую крэдытную запазычанасць. Па выніках перамоваў было вырашана, што Расія правядзе яе рэструктурызацыю, будзе таксама сумесна прапрацаваная аптымальная цана на расійскую нафту.

«Прынята рашэнне па рэструктурызацыі і растэрміноўцы дзяржаўных крэдытаў, якія падаваліся Расійскай Федэрацыяй, аб пераводзе іх з валюты ў расійскія рублі. У прынцыпе, гэта будзе прымяняцца да ўсіх нашых пагадненняў», — удакладніў Галоўчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць