Свет

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі. Яны нацэленыя супраць тэхналагічнага сектара

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што ўводзіць санкцыі ў дачыненні да 21 расійскай арганізацыі і 13 фізічных асоб. У тым ліку пад іх патрапіла кампанія «Мікрон», найбуйнейшы расійскі вытворца мікрасхем і найбуйнейшы вытворца і экспарцёр мікраэлектронікі.

Фота: d-russia.ru

Таксама пад абмежаванні патрапілі НДІ «Вектар», «Сертал», «Серыя інжынірынг» і іншыя расійскія тэхнакампаніі, чыя дзейнасць цесна звязаная з ваеннымі распрацоўкамі.

Гэты крок амерыканцаў скіраваны супраць «сетак ухілення ад санкцый» і «ключавых расійскіх тэхналагічных кампаній, якія спрыяюць незаконнай вайне Пуціна супраць Украіны».

«Расія не толькі працягвае парушаць суверэнітэт Украіны сваёй нічым не справакаванай агрэсіяй, але і ўзмацніла атакі на цывільнае насельніцтва і населеныя пункты, — заявіла міністр фінансаў ЗША Джэнет Елен. — Мы будзем працягваць нацэльваць санкцыі на вайсковую машыну Пуціна з усіх бакоў, пакуль гэтая бессэнсоўная вайна не скончыцца».

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца2121

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ21

ГрамадстваАбнаўляецца21

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць