Грамадства

«Нават сур'ёзныя дакументы на чарнавiках друкуем». На прадпрыемствах загадваюць эканоміць офісную паперу

У Беларусі назіраецца дэфіцыт офіснай паперы. Цэны на яе падскочылі ў некалькі разоў, а на прадпрыемствах спускаюць загады строга эканоміць.

Фота: probusiness.io

Так, ліст з просьбай аб эканоміі паперы прышоў работнікам гандлёвай сеткі «Санта».

«Разаслалі ўжо на наступны дзень пасля вайны, бо пастаўшчыкі пачалі прыпыняць увоз тавару. Але пакуль вострага дэфіцыту няма», — расказваюць там.

Супрацоўнік іншага вялікіга рытэйлера ў Мінску апісвае:

«Цяпер усе акты друкуем на выкарыстанай паперы, на яе адваротным чыстым баку. Дырэктар строга папярэдзіў пра адказнасць, сам правярае. I нават сур'ёзныя дакументы для офіса на чарнавiках друкуем. Чакаем іншай iдэi для эканоміi, бо хутка і гэта сябе вычарпае». 

«Замест чатырох пачак на месяц выдалі дзве. Іншым філіялам па палове ўпакоўкі. Акты выкананых работ сказалі друкаваць не на пяці аркушах, як раней, а на двух», — дзеліцца чалавек з Беларускага ўпраўлення механізацыі.

Просьбы эканоміць паперу гучаць і ў дзяржаўных установах адукацыі.

«Была парада даваць дакументы для вычыткi ў электронным выглядзе, шкадаваць паперу», — кажуць у адной з устаноў. 

У «Пятым Элеменце» ў канцы сакавіка разаслалі ліст з такім тэкстам:

«У сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне ўведзеная строгая эканомія паперы А4 у цэлым, а сёння белай паперы яшчэ стражэй. Друк нават пярвічных дакументаў ажыццяўляецца з двух бакоў. Максімальна выкарыстоўваем чарнавікі. Рэкамендую перабраць старыя непатрэбныя дакументы і зрабіць сартаванне для чарнавікоў».

Скрыншот: чытач «НН»

З пачатку сакавіка цэны на офісную паперу ў Беларусі выраслі ў тры разы. Так, 3 сакавіка цана была 11 рублёў за пачак, 23-га яна значна падскочыла — да 50 рублёў. Цяпер белая папера каштуе 33 рублі. 

Фота: скрыншот з каталога Onliner

Офісная папера SvetoCopy вырабляецца ў Расіі. Там цэны на яе таксама выраслі, мінімум у тры разы. Праблема — у пастаўцы хімікатаў на заводы.

«Адна з прычын сітуацыі на рынку паперы — дэфіцыт адбельвальніка. Ён закупляецца пераважна ў Еўропе. Замежныя кампаніі не адмовіліся ад паставак, але парушэнне лагістычных ланцужкоў прывяло да рызыкі недахопу прадукцыі, а ажыятажны попыт, які з'явіўся уследам, стымуляваў пад'ём цэн», — казаў выканаўчы дырэктар Асацыяцыі канцылярскага рынку Расіі Дзмітрый Далгоў.

У такіх умовах Светагорскі цэлюлозна-папяровы камбінат у Ленінградскай вобласці SvetoCopy наладзіў выпуск прадукцыі без дэфіцытных бялілаў. Жоўтую паперу прэзентуюць як «колеру слановай косці». Для яе вытворчасці не выкарыстоўваюцца хімікаты на аснове хлору і аптычных адбельвальнікаў. Як заяўляюць на прадпрыемстве, яна цалкам падыходзіць для выкарыстання ў офіснай тэхніцы і нават лепшая за белую паперу, бо не рэжа вока.

«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць