Грамадства

З Беларусі эвакуявалі чалавека з незвычайным хобі. Ён выказваў грамадзянскую пазіцыю, проста бегаючы

З Беларусі ўдалося выехаць ад пераследу чалавеку з незвычайным хобі. Ён сур'ёзна займаецца бегам, а паколькі не любіць аднастайныя маршруты па 5-6 разоў на тыдзень, то пракладае маршруты так, каб ствараць GPS-малюнкі. У яго арсенале дзясяткі такіх малюнкаў, сярод якіх і на грамадска-палітычную тэматыку: «Пагоня», Бабарыка, супраць вайны ў падтрымку Украіны і шмат іншых. Урэшце з-за гэтага давялося ўцякаць, піша Фонд салідарнасці BYSOL.

Вадзім Сіманаў

Мінчанін Вадзім Сіманаў — спецыяліст па продажах. Бегаць пачаў з дабрачыннага паўмарафона больш за пяць гадоў таму, а праз нейкі час трапіў у школу падрыхтоўкі да наступнага забегу, уцягнуўся ў спорт і здабыў новае асяроддзе.

У 2020 годзе яго захапіла агульная плынь прагі да пераменаў у краіне:

«Я не хаваў ніколі сваю пазіцыю, бегаў па раёне са сцягам, хадзіў на дваровыя маршы, маляваў арт. Мне ўжо летась прыходзіла позва «на размову» за фота ў сацсетках, але ўсё скончылася гутаркай па тэлефоне».

Цяпер жа ўсё куды больш сур'ёзна:

«Перад рэферэндумам у лютым 2022 года, па адрасе маёй прапіскі да былой жонкі «прылятаў натоўп касманаўтаў», шукалі мяне. Добра, што дзеці былі ў школе, не бачылі жаху. Я так зразумеў, што яны рабілі так з усімі больш-менш актыўнымі».

Урэшце на мінулым тыдні чалавеку прыйшла яшчэ адна позва ў паштовую скрыню, а на вайбер прыйшло «запрашэнне» ў суд па адміністрацыйнай справе 19.11 частка 2. Участковы растлумачыў, што выклікаюць на размову за інтэрв'ю, якое я даваў СМІ, за мой бег, за рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках. Разумеючы, што гэта значыць, Сіманаў выехаў з Беларусі ў Тбілісі. 

Эвакуяваўся, як сцвярджае, за 10 хвілін, захапіўшы толькі заплечнік, а ў ім бегавыя красоўкі. У Тбілісі новае жыццё пачаў з прабегу на 10 км, якім выпісаў слова «ЖЫВЕ».

Апошнія «творы» Вадзіма Сіманава, зробленыя яшчэ падчас знаходжання ў Беларусі:

Больш пра Вадзіма Сіманава — у гэтым відэа. 

Каментары

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць