Грамадства

Хто падпадзе пад «расстрэльны» артыкул пасля зменаў у Крымінальным кодэксе?

Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях унесла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер за спробы замаху на тэрарыстычны акт будзе пагражаць пакаранне ажно да смяротнага.

З такой ініцыятывай выступіла дэпутатка Марына Лянчэўская. Палата падтрымала яе прапановы.

Артыкула «Замах на тэрарыстычны акт» у беларускім Крымінальным кодэксе няма. Ёсць асобна артыкул 289 «Акт тэрарызму» і артыкул 14 «Замах на злачынства». Яны павінны прымяняцца ў звязцы для падобнага абвінавачвання.

Пры гэтым існуе артыкул 67 КК «Прызначэнне пакарання за няскончанае злачынства». «Смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца», — гаворыцца ў частцы 2 артыкула.

«Хутчэй за ўсё, змены былі ўнесеныя ў гэты артыкул, — ананімна сказаў «Свабодзе» вядомы юрыст. — Альбо перакваліфікавалі і ўвялі новы склад, у якім «замах» становіцца закончаным злачынствам. У Беларусі смяротнае пакаранне прызначалася толькі за злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця пры абцяжарваючых абставінах. Калі сказаць проста, то няма трупа — няма і смяротнага пакарання».

Каго могуць прыцягнуць?

Вядома, што за спробу «Замаху на акт тэрарызму» ў красавіку 2021 года КДБ унёс у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, адразу 15 чалавек. Гэта лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, блогер Антон Матолька, былыя сілавікі Ігар Макар, Андрэй Астаповіч, Станіслаў Лупаносаў, Аляксандр Азараў, Уладзімір Жыгар, Мацвей Купрэйчык, Сяргей Курачкін, Міхаіл Куцко, Ігар Лобан, Алег Талерчык, Святлана Хілько, Сяргей Чубукоў.

У адзін спіс з імі трапіў былы міліцыянт Станіслаў Якіменка, якога падазраюць у крадзяжы 270 тысяч даляраў з сейфа офіса ГУБАЗіКа ў Мінску. Ён ніяк не ўдзельнічаў у падзеях 2020-2021 гадоў, але чамусьці таксама праходзіць паводле артыкулаў 289 КК і арт. 14 КК.

Таксама па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца жыхар Пінскага раёна Вячаслаў Маляйчук, які нібыта рыхтаваў тэракты ў Мінску (раён Чыжоўкі), а таксама ля вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Затрымалі яго напярэдадні Дня Волі ў 2021 годзе.

Пазней у спіс КДБ паводле гэтага ж артыкула дадалі Наталлю Мацвееву. Яе абвінавачваюць у планаванні падпалу лесанарыхтоўчай тэхнікі. Варта нагадаць, што ў Беларусі смяротнае пакаранне не прымяняецца да жанчын.

Затрыманыя мінчукі, якіх падазраюць у спробе падпалу Фрунзенскага РУУС Мінска, таксама абвінавачваюцца ў «замаху на акт тэрарызму».

Што кажа праваабаронца?

Каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання юрыст Андрэй Палуда кажа, што прадчуванні ў яго «не вельмі добрыя».

«Смяротнае пакаранне ў Беларусі — гэта не пусты гук, запісаны ў заканадаўчых актах. Штогод у Беларусі выносяцца смяротныя прысуды, штогод яны прыводзяцца ў выкананне. Вельмі складана сказаць, ці будзе гэта прымяняцца на практыцы.

У нас і так смяротнае пакаранне было прадугледжанае ў адзінаццаці складах злачынстваў. Але правапрымяняльная практыка была такой, што смяротнае пакаранне выносілася па забойствах пры абцяжарваючых абставінах, а таксама вядомы кейс Канавалава — Кавалёва за тэракт у мінскім метро», — кажа Палуда.

На думку праваабаронцы, такое рашэнне ўладаў — гэта рэакцыя на сітуацыю, якая складваецца ў краіне.

«Не выключаю, што гэта падзеі, пра якія мы, шырокі пласт насельніцтва, проста не ведаем. Магчыма, гэта «рэйкавая вайна», магчыма, нешта яшчэ. Улады па-ранейшаму лічаць, што наяўнасць смяротнага пакарання з'яўляецца фактарам, які стрымлівае. Мы ж неаднаразова казалі, што не няўнасць найвышэйшай меры, не колькасць гадоў для асуджанага, а неадваротнасць самога пакарання ёсць фактарам, які стрымвае», — лічыць юрыст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць