Грамадства

Кандрусевіч: Шушкевіч прабіваў шлях да нашай незалежнасці

Каталіцкія іерархі выступілі з прамовамі падчас развітання ў менскім архікатэдральным касцёле з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.

«Я не дазволю, каб свет смяяўся з Беларусі. Я хачу, каб свет гаварыў пра Беларусь толькі добра», — прыгадаў словы першага кіраўніка краіны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пахавальнай Імшы.

«8 снежня 1991 года ў Віскулях адбыўся пачатак новай гісторыі нашай краіны. Там быў ты, спадар Станіслаў. Ты быў творцам дакумента, дзякуючы якому мы атрымалі незалежнасць, — сказаў мітрапаліт на пенсіі. — Сёння мы развітваемся з першым кіраўніком незалежнай Беларусі. Чалавекам, які стаяў ля вытокаў гэтай незалежнасці і які тварыў гэтую незалежнасць. Ён пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі».

Кандрусевіч прыгадаў гісторыю з 1990 года, калі Шушкевіч спрыяў перадачы будынка сённяшняй духоўнай семінарыі ў Гродне. «Мы пайшлі да Станіслава Станіслававіча. Я яму прадставіў усю справу — нам патрэбна семінарыя, і Касцёл не можа адрадзіцца без сваіх святароў і без семінарыі. Ён тады сказаў словы, якія заўсёды памятаю: «Я не дазволю, каб свет смяяўся з Беларусі. Я хачу, каб свет гаварыў пра Беларусь толькі добра». Станіслаў Станіслававіч, мы сёння дзякуем табе за тыя словы. Яны змянілі нашу гісторыю. Мы ўвайшлі ў тую семінарыю, і на сёння з яе выйшлі больш за 200 святароў», — сказаў былы Мінска-Магілёўскі мітрапаліт.

«Сёння мы дзякуем табе за адкрытасць, за захаванне права на рэлігійную свабоду, якое з’яўляецца адным з галоўных праў чалавека. Бог стварыў чалавека свабодным», — сказаў Кандрусевіч.

Каталіцкія іерархі падзякавалі Шушкевічу за спрыянне Касцёлу ў вяртанні святыняў і рэлігійную свабоду ў Беларусі.

«Жыццё спачылага Станіслава прыпала на перыяд вялікіх пераменаў у нашай Бацькаўшчыне і ва ўсім свеце. Гэта быў час вялікіх выпрабаванняў і вялікіх надзей», — сказаў мітрапаліт Іосіф Станеўскі.

Станіслава Шушкевіча пахаваюць на тых жа могілках, што і Рамана Бандарэнку

Каментары

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск будзе лётаць люксавая авіякампанія з Ірана на ўнікальным самалёце. Цэны куслівыя2

У 18‑гадовага блогера, які цяпер сядзіць за махінацыі з дабрачынным зборам, нарадзілася дачка6

У Салігорску адкрылі арт-аб'ект «У імя жанчыны ў Беларусі» ФОТАФАКТ5

«Яна апраналася проста і выглядала сумленнай». Адзінокіх кітайскіх мужчын усё часцей дураць фіктыўнымі нявестамі3

«Насамрэч каманда не заўсёды была сканцэнтравана на Бабарыку. Не ўсё сышлося на ім». Краўцоў выпісвае Бабарыку з «бабарыканцаў»?15

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць