Свет

Літва прапануе стварэнне гуманітарнага калідора праз Беларусь для вывазу ўкраінскага зерня

У Літве лічаць магчымым вывозіць зерне з Украіны з дапамогай гуманітарнага калідора праз Беларусь. Пра гэта 10 мая заявіў міністр транспарту Літвы Марыус Скуодзіс, піша Bns.lt.

Дым на полі каля Луганску. Ілюстрацыйнае фота AP/Dmitry Lovetsky

Чаму гэта важна? Міжнародная супольнасць кажа пра недахоп харчоў у свеце праз немагчымасць экспарту ўкраінскага зерня.

Міністр транспарту Літвы прапанаваў два варыянты:

  • Разблакаваць украінскія парты, каб дастаўляць зерне караблямі;
  • Перавозіць зерне праз Беларусь. Гэта патрабуе стварэння гуманітарнага калідора.

Паводле Скуодзіса, ужо вядуцца перамовы пра гуманітарны калідор праз Беларусь, «але тут трэба браць на сябе адказнасць міжнародным інстытутам, такім як ААН ці Еўракамісія».

Міністр транспарту Літвы дадаў, што шлях праз Беларусь зручны, бо на ўсім ім выкарыстоўваецца адна і тая ж чыгуначная каляіна. Цяперашнія ж пастаўкі праз Польшчу, ускладняюцца неабходнасцю змены цягнікоў на ўкраінска-польскай і польска-літоўскай межах, бо ў Польшчы выкарыстоўваецца еўрапейская каляіна. Гэта абмяжоўвае аб’ёмы паставак праз Польшчу.

Украінскія парты заблакаваныя з-за вайны. З 24 лютага суднаходства на Чорным моры спынілася праз дзеянні Расіі. У партах заблакавана каля 70 караблёў і 90 млн тон аграрнай прадукцыі, паведаміў 9 мая прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. Праз гэта Украіна штодня губляе па 170 млн даляраў, а свет недаатрымлівае прадукты, што вядзе да росту цэн на прадукты і спажывецкага крызісу. ААН 7 мая заклікала разблакаваць украінскія парты, каб пазбегнуць голаду ў свеце.

Каментары

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць