Вайна

Арастовіч: Абазначыліся прыкметы пералому на кірунку галоўнага ўдару

Дарадца старшыні Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч аптымістычна ацэньвае перспектывы далейшага супраціву расійскім войскам. У традыцыйным эфіры ў праграме «Фейгин Live» ён расказаў пра апошнія дасягненні ўкраінскай арміі.

Адказваючы на пытанне пра мабілізацыю 1 млн чалавек, пра якіх днямі згадаў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, Арастовіч сказаў, што цяпер праблема не ў асабістым складзе, а ў зброі:

«Здам дзяржаўную таямніцу: нас моцна больш, чым калі мы пачыналі гэтую вайну. Таму лічба Рэзнікава не гучыць такой страшнай, не такая ўжо яна вялікая ў параўнанні з тым, хто ўжо цяпер стаіць пад ружжом. У нас іншая праблема — цяжкая зброя».

Але ёсць надзея на ленд-ліз: Арастовіч адзначыў, што ўкраінскае войска нават без ленд-ліза здолела «размалоць» войскі Расіі на чатырох аператыўных напрамках — Кіеў, Харкаў, Чарнігаў, Сумы:

«А што ж будзе, калі прыедзе ленд-ліз у таварнай колькасці? Таму што гэтыя гарады вызваліла тэрабарона, лёгкія пяхотныя падраздзяленні з невялікімі ўкрапленнямі механізаваных, размалацілі танкавыя дывізіі, дэсантныя падраздзяленні, марскую пяхоту. Што ж будзе, калі прыедуць і сфармуюцца нармальныя цяжкія брыгады на ленд-лізе?»

Але і цяпер, паводле Арастовіча, справы ідуць някепска:

«Мы перайшлі ў маленькую контратаку на Ізюмскім напрамку. Упершыню з моманту пачатку гэтай аперацыі (з 4 красавіка), нашы спынілі іх на напрамку галоўнага ўдару і контратакавалі ды адціснулі. З ваеннага пункту гледжання гэта азначае, што абазначыліся прыкметы вялікага пералому на кірунку галоўнага ўдару!»

Захад жа, паводле яго назіранняў, дае расійскім палітычным, эканамічным і вайсковым элітам «ключ», з якім яны могуць выйсці з ізаляцыі — пазбавіцца ад Пуціна:

«Расійскаму народу, расійскай арміі, расійскаму кіраўніцтву падказваюць: «Пазбаўцеся ад Пуціна! Вы кансалідуецеся вакол смяротна хворага чалавека».

Што да расіян, то Арастовіч перакананы, што іх у будучыні накрые на некалькі гадоў дэпрэсія і перажыванне катастрофы маральнай, палітычнай і эканамічнай:

«Гэты махавік яшчэ толькі пачынаецца. Ужо найцяжэйшыя наступствы, для людзей, якія нешта разумеюць, ваенная катастрофа ўжо наступіла. Але гэта яшчэ не дайшло, яно дойдзе. А такія наступствы, як сцісканне шчыгрынавай скуры, рынку расійскіх узбраенняў, страта геапалітычнага ўплыву і наогул ператварэнне пуцінскай Расіі ў чумны барак, ад якога ўсе шарахаюцца, гэта яшчэ гадамі будзе разгортвацца.

Будзе адчуванне татальнай катастрофы, вось, што ўсё павалілася, усё не так. А за гэтым стаіць вельмі балючая выснова — усё, у што мы верылі, аказалася няпраўдай. А гэта — пераход сацыяльна-палітычнай катастрофы ў індывідуальную катастрофу кожнага грамадзяніна.

Катастрофа рэжыму канвертуецца ў асабістую маральную катастрофу кожнага, хто верыў у Крэмль і пуцінскі рэжым, таму што Расія і пуцінскі рэжым — гэта вельмі розныя рэчы. І вось іх чакае жудасная маральная катастрофа».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць