Свет

Тайланд хоча абавязаць турыстаў афармляць страхоўку перад уездам у краіну

Прычына заключаецца ў росце выдаткаў дзяржаўных бальніц.

Фота: Puttapon / Getty Images

У Тайландзе абмяркоўваюць абавязковае медыцынскае страхаванне або страхавую абарону ад няшчасных выпадкаў для замежных турыстаў. Прычына — у росце выдаткаў дзяржаўных бальніц: многія турысты трапляюць туды пасля аварый, асабліва на байках і скутарах, а потым не могуць аплаціць лячэнне, піша Bild.

Больш за ўсё такіх выпадкаў, паводле мясцовых СМІ, фіксуецца ў турыстычных раёнах — на Пхукеце, Самуі і ў Чыангмаі. Паводле ацэнкі ўладаў, нявыплачаныя рахункі замежнікаў абыходзяцца сістэме аховы здароўя як мінімум у 100 млн бат у год (каля 2,5 млн еўра). Таму ўрад лічыць страхоўку больш разумнай мерай, чым даўно абмяркоўваемы турыстычны збор.

Пры гэтым канчатковае рашэнне яшчэ не прынята. Улады настойваюць на хуткім запуску новых правілаў, але пакуль гаворка ідзе толькі пра планы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць