Гісторыя88

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:

  • пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
  • пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
  • пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.

Час правядзення прэзентацыі: 15 красавіка (серада), 18:30 — 19:30.

Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

Прэзэнтацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары8

  • Жалезны Bоўк
    07.04.2026
    Пілілька, А чаму Беларусь павінна атрымаць карысць? Важна тое, што атрымалі паляк і Літва, а калі беларусы не будуць цікавіцца гісторыяй, яны ніколі не атрымаюць карысці.
  • Жаўрук
    07.04.2026
    Беларусам карысьць ад таго, што Блашчак - адзін з самых крутых дасьледчыкаў нашай гісторыі, і такія праекты дапамагаюць ім дасьледаваць і пісаць пра нас больш.
  • Герцаг
    07.04.2026
    Напісаў кнігу пра важны пэрыяд гісторыі Беларусі, пакуль ты пішчаў у камэнтарах.

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць