Здароўе

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

Доктар пералічыла фактары, якія могуць справакаваць гэта, і апісала гісторыю 28‑гадовага айцішніка.

Фота: uvdgomel / Telegram

Ішэмічны інсульт у маладых людзей (18—45 гадоў) сустракаецца прыкладна ў 5—14% выпадкаў. Але яго прычыны ў маладых адрозніваюцца ад старэйшых. У маладых людзей вялікую ролю граюць неатэрасклератычныя хваробы сасудаў (гэта значыць не звязаныя з «забіваннем» сасудаў халестэрынам), апісвае загадчыца неўралагічнага аддзяленнея №1 Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ імя П. М. Машэрава Святлана Кузьменка ў «Медыцынскім весніку».

Адна з самых частых прычын — гэта дыссекцыя артэрый (расслаенне сценкі сасуда). Гэта калі ўнутраная сценка артэрыі надрываецца, і кроў трапляе унутр сценкі, утвараючы гематому. У выніку сасуд звужаецца або нават закрываецца — і можа ўзнікнуць інсульт.

Асноўная прычына, чаму гэта здараецца, — слабасць сценак сасудаў (часта генетычная).

Але ёсць і фактары, якія могуць справакаваць праблему.

Траўма галавы і шыі, празмерны рэзкі паварот галавы, закідванне галавы і яе нязручнае становішча (сіндром «салона прыгажосці»), заняткі некаторымі відамі спорту (плаванне), доўгая размова па мабільным тэлефоне, калі апарат утрымліваецца плячом, нязручнае палажэнне галавы падчас сну. 

Таксама ў пераліку інтубацыйны наркоз, мануальная тэрапія, інтэнсіўныя намаганні падчас родаў.

Апісаны выпадкі расслаення сценкі сасуда пры фізічным напружанні падчас кашлю, ваніт, узняцця цяжару. Разам з тым варта разумець, што гэтыя фактары прыводзяць да пашкоджання сасудзістай сценкі толькі пры яе слабасці.

Вірусы таксама могуць аслабляць сасуды.

Часцей пакутуюць унутраная сонная артэрыя і пазваночная артэрыя.

Прыводзіцца такая гісторыя, якая адбылася з 28‑гадовым мужчынам-айцішнікам. Ён паступіў у бальніцу са скаргамі на галавакружэнне, хісткую хаду, здранцвенне ў руках і нагах, прыступы кароткачасовага парушэння маўлення, памяці. Напярэдадні падчас прагулкі паслізнуўся, упаў і ўдарыў левым плячом шыю, прытомнасць не страціў, пасля чаго адчуў здранцвенне языка, кароткачасовае галавакружэнне, млоснасць, былі ваніты, парушылася маўленне. Сімптомы праз 10‑15 хвілін прайшлі, таму па медыцынскую дапамогу мужчына адразу не звяртаўся. А праз дзень сімптомы паўтарыліся, і ён паехаў у бальніцу. Яго шпіталізавалі па экстраных паказаннях. У анамнезе мужчыны — артэрыяльная гіпертэнзія, рэдкія прастудныя захворванні.

У яго быў вельмі рэдкі выпадак — адразу некалькі артэрый былі пашкоджаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць