Грамадства

У лукашэнкаўцаў з’явілася новая ідэя, як засяліць Беларусь савецкімі людзьмі

Прапагандысцкі тэлеграм-канал агучыў новую ініцыятыву ўладаў — «зрабіць Беларусь для грамадзян суседніх краін яшчэ больш даступнай» і «ўвесці спрошчаную працэдуру прыняцця грамадзянства Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі». З гэтай нагоды яны зрабілі апытанне.

З 15 красавіка ў Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі. За першы месяц у нашу краіну па бязвізе прыехала больш за 35 тысяч літоўцаў і латышоў ‒ такія афіцыйныя даныя агучваюць прапагандысты.

«Госці ахвотна куплялі недарагія прадукты харчавання і паліва, якія на радзіме альбо ў дэфіцыце, альбо па завоблачных цэнах. Паводле ацэнак тых, хто прыехаў, сітуацыя ў Беларусі шмат у чым лепшая, чым у Прыбалтыцы, і не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што тамтэйшыя ўлады і СМІ пішуць пра нашу краіну» — распавядаюць прапагандысты.

Лукашэнка таксама распаўсюджваў хлуслівую інфармацыю: «Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчкі купіць. Добра крупаў — солі няма, солі просяць у нас», — сказаў Лукашэнка пра літоўцаў.

У адказ на бязвізавы рэжым, а значыць тое, што літоўцы ды латышы на ўласныя вочы могуць пабачыць, як вольна і заможна жывуць, па версіі прапагандыстаў, беларусы, «ва ўрадаў Літвы і Латвіі здарылася сапраўдная істэрыка. Яны спрабуюць усяляк перашкодзіць сваім грамадзянам наведваць Беларусь: пагрозамі, шантажом, дэзынфармацыяй».

Каб зрабіць ім яшчэ больш балюча, улады агучылі ініцыятыву ўвесці спрошчаную працэдуру прыняцця грамадзянства Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі.

У апытанні ў прапагандысцкім канале ўзялі ўдзел 4,5 тысячы чалавек, 62% — за такое рашэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць