Навука і тэхналогіі

Новы спосаб барацьбы з «эпідэміяй адзіноты» на Захадзе. Штат Нью-Ёрк раздасць самотным людзям робатаў-кампаньёнаў

Даследаванні паказваюць, што самота такая ж шкодная, як курэнне. Гэтую праблему паспрабуюць вырашыць з дапамогай новых тэхналогій, піша The Verge.

Выгляд робата ElliQ. Крыніца: wikipedia.org

Сёння ў ЗША больш за 14 мільёнаў самотных людзей, старэйшых за 65 гадоў. І гэтая лічба, згодна з прагнозамі, будзе толькі расці.

Галоўная праблема ў тым, што самота зніжае якасць і працягласць жыцця.

Кіраўніцтва штата Нью-Ёрк у якасці эксперыменту набудзе і размяркуе робатаў-кампаньёнаў па дамах больш чым 800 пажылых людзей.

Робаты не дапамогуць фізічна, але здольныя весці гутарку, звязвацца з блізкімі, адсочваць фізічную актыўнасць чалавека і нагадваць прымаць лекі. Праект прызначаны для самотных людзей старэйшых за 75 гадоў, якія карыстаюцца Wi-Fi і любяць тэхніку.

Распацоўшчыкі робата, які называецца ElliQ, кажуць, што ён здольны дэманстраваць эмпатыю і наладжваць сяброўскія зносіны з карыстальнікамі. Робат запамінае важныя дэталі з жыцця карыстальніка і падстройваецца пад яго. Напрыклад, ElliQ будзе болей жартаваць, калі карыстальнік шмат смяецца.

Выкарыстанне робатаў для догляду за пажылымі людзьмі часта выклікае спрэчкі. Прыхільнікі кажуць, што робаты — неабходны інструмент, асабліва калі паблізу няма людзей. Крытыкі папярэджваюць, што робаты патэнцыйна могуць зрабіць чалавека яшчэ менш сацыялізаваным, а іх выкарыстанне паказвае, што старыя для дзяржавы не надта важныя, бо яна купляе ім танных робатаў замест рэальнай дапамогі.

Пакуль няма аб'ектыўнай ацэнкі высокатэхналагічнага спосабу барацьбы з адзінотай. Некаторыя даследаванні паказваюць, што робаты могуць быць карыснымі, але вялікіх эксперыментаў на гэты конт яшчэ не было. Нью-Ёрк будзе першым, і ад яго залежыць, ці будуць такія тэхналогіі прымяняцца шырэй.

Як зрабіць так, каб батарэі ў тэлефоне хапала на даўжэй

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць