Усяго патроху

Асцярожна, змеі! Дзе цяпер можна сутыкнуцца з гадамі

З канца вясны да пачатку восені расце небяспека пацярпець праз укус змяі. У Беларусі жывуць тры віды змей — вуж, мядзянка і гадзюка. Толькі апошняя з’яўляецца ядавітай. Вось што трэба ведаць, каб засцерагчыся ад небяспекі.

Гадзюка звычайная — гэта адносна невялікая змяя даўжынёй недзе да 60—75 сантыметраў (але сустракаюцца і змеі даўжынёй да метра). Яна часцей за ўсё мае чорны ці шэры колер, радзей можна пабачыць бурую гадзюку. Адрозніць яе таксама можна па выразна трыкутнай галаве і ромбападобным узоры на спіне.

Гадзюкі жывуць на лясных палянах, берагах азёраў і рэк, на вільготных лугах, яны асабліва любяць такія месцы, дзе побач ёсць сухі груд і нізінка. У нізінах яны палююць на жаб, а на горках побач грэюцца на сонцы, гэта цеплалюбныя стварэнні.

Пільнасць на прыродзе трэба захоўваць усюды, гадзюку можна сустрэць дзе заўгодна. Так, у Мінску папуляцыя гадзюк жыве на беразе вадасховішча Дразды, там перыядычна фіксуюцца ўкусы.

Будзьце пільнымі

Перш за ўсё, абыходзьце любых змей, не толькі гадзюк, бо не ўсе здольныя адрозніваць розныя віды паўзуноў, тым больш рабіць гэта імгненна.

Яд некаторых змей нейкі час захоўвае свае ўласцівасці і пасля таго, як змяя памірае — памятайце і пра гэта.

Не толькі вуж, але нават гадзюка ніколі не будзе атакаваць чалавека, які ёй не пагражае. Таму падчас прагулак па лесе ці ў парку ўважліва глядзіце сабе пад ногі, каб выпадкова не наступіць змяі на хвост, і не панікуйце, калі заўважыце перад сабой гада.

Лепей за ўсё павольна адысці назад, каб даць змяі магчымасць спакойна адпаўзці. Ні ў якім разе не рабіце рэзкія рухі і не спрабуйце адагнаць змяю галінкай ці, тым больш, нагой.

Калі збіраецеся ў лес, варта таксама падумаць пра адпаведнае адзенне. Шорты ды шлёпанцы — не найлепшы выбар, замест іх надзявайце закрыты абутак ды доўгія штаны са шчыльнай тканіны.

Калі ўкусіла гадзюка

Адразу пасля атакі паўзуна чалавек адчувае моцны боль, які робіцца ўсё мацнейшым. На целе адразу можна ўбачыць дзве пунсовыя кропкі — сляды зубоў змяі. Хутка пашкоджаная рука ці нага ацякае, скура на ёй робіцца сінюшнай, чалавек адчувае пякоту на месцы ўкусу. Ацёк хутка распаўсюджваецца на тканкі вакол зоны паражэння.

Можа пагоршыцца і агульны стан чалавека: у пацярпелага могуць развіцца млоснасць, слабасць і галавакружэнне, часам можа з’явіцца рвота, панос, задышка, учашчэнне пульсу, сутаргі.

Стан укушанага шмат у чым залежыць ад колькасці яду, што трапіў у арганізм, і ад тэмпературы паветра (пры больш высокай тэмпературы інтаксікацыя праходзіць больш хутка. Іншыя фактары рызыкі — гэта ўзрост пацярпелага (дзеці пераносяць атакі змей больш цяжка) і месца ўкусу (самыя небяспечныя — укусы ў галаву, шыю і з пашкоджаннем буйных сасудаў).

Гадзюка хаця і можа быць смяротна небяспечнай, але ж часцей за ўсё чалавек цалкам аднаўляецца праз два-тры тыдні.

Што рабіць і чаго не рабіць

Пастарайцеся рухацца як мага менш, бо скарачэнні мускулаў паскараюць хуткасць усмоктвання яду. Пажадана не рухаць той рукой ці нагой, якую ўкусіла змяя: напрыклад, прыбінтуйце пашкоджаную руку да цела.

Перавяжыце месца ўкусу, але не вельмі туга. Пазбягайце накладвання жгутоў — гэтая працэдура сама па сабе небяспечная, а ў выпадку з укусам яшчэ і можа прывесці да мясцовых пашкоджанняў і некрозу.

Піце як мага больш вады. 

Як мага хутчэй звярніцеся да доктара. Хай вас садзяць у машыну і вязуць у найбліжэйшую бальніцу.

«Займаюць мала месца, не шумяць, і поўсці няма». Мінчук трымае ў кватэры 19 удаваў

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →