Культура

«О Езау гярас, пагайлеки мусу!». Цікавы фотафакт з Гервяцкага касцёла

Гісторык Алег Дзярновіч, наведаўшы на выхадных касцёл у Гервятах у Астравецкім раёне, зняў там спецыфічную цікавостку, якой падзяліўся ў Фэйсбуку: тэкст малітвы па-літоўску, надрукаваны рускай кірыліцай.

«Раней у Гродзенскай дыяцэзіі сустракаў тэксты малітваў па-польску, напісаныя расійскай кірыліцай. Вынікае, што літоўская мова ў Гервятах захавалася толькі ў нейкім размоўным варыянце».

У каментарыях Дзярновічу адразу слушна запярэчылі, што такога быць не можа, каб літоўская мова ў ваколіцах захавалася толькі ў размоўным варыянце, паколькі з пачатку 1990-х і да гэтага года ў суседніх Рымдзюнах працавала школа з літоўскай мовай навучання (адна з дзвюх такіх у Беларусі). Таму тыя, хто ў гэтую школу хадзіў, мусяць умець чытаць па-літоўску нармальна, без патрэбы рабіць транслітарацыю. 

Але для каго ў такім выпадку ў касцёле падрыхтаваныя гэтыя цыдулкі? Магчыма, для старэйшага пакалення парафіян, якія ў савецкія часы не маглі хадзіць у літоўскамоўную школу, бо яе тут не было, а таму, хоць яны і карыстаюцца літоўскай мовай у штодзённым жыцці, пісьмовага яе варыянту так і не засвоілі. Калі гэта так, то гэта лішняе пацвярджэнне таго, наколькі вялікую ролю ў захаванні нацыянальных мовы і культуры ў сучасным свеце адыгрывае нацыянальная адукацыя. 

Ваколіцы Гервятаў — адзін з двух анклаваў пражывання літоўскамоўнага насельніцтва, якія да гэтага часу захаваліся ў Беларусі (другі — ваколіцы вёскі Пеляса ў суседнім Воранаўскім раёне). Паводле сучасных даследчыкаў, жыхары гэтых двух анклаваў могуць мець рознае этнічнае паходжанне. Калі ў ваколіцах Пелясы жывуць нашчадкі колішніх прусаў, пераселеных туды яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага для нясення вайсковай службы, то ў ваколіцах Гервятаў — нашчадкі колішніх аўтахтонных балцкіх плямёнаў, якія жылі тут спрадвек, і ў адрозненне ад сваіх суседзяў, даўжэй здолелі не славянізавацца і захаваць сваю мову і культуру.

Праўда, у будучым гэта можа быць яшчэ складанейшым, бо пад мэтанакіраваную зачыстку грамадзянскай супольнасці, якую праводзіць у апошнія два гады беларускім рэжым, трапілі і культурныя ўстановы нацыянальных меншасцяў. З новага навучальнага года літоўскія нацыянальныя школы, як і польскія, у Беларусі будуць, як раней паведамлялася, пераведзеныя на рускую ці беларускую мову навучання.

Дарэчы, з колішніх парафіянаў Гервяцкага касцёла паходзіць прынамсі адна з асобаў, якая ўваходзіць у літоўскі змагарны пантэон. Гэта ксёндз Бронюс Лаўрынавічус (1913—1981), які нарадзіўся і вырас у вёсцы Гелюны за 5 кіламетраў ад Гервятаў. Ён быў адным з удзельнікаў дысідэнцкага руху ў Літве ў савецкі час, уваходзіў у склад мясцовай Хельсінскай групы. А ў 1981 годзе загінуў пад коламі аўтамабіля на скрыжаванні цяперашніх Кальварыйскай (Kalvarijų) і Грунвальдскай (Žalgirių) вуліц у Вільні. Цяпер на гэтым скрыжаванні знаходзіцца сквер імя Бронюса Лаўрынавічуса, а ў ім — помнік яму. 

Помнік Бронюсу Лаўрынавічусу ў аднайменным скверы ў Вільні. Фота: «Вікіпедыя»

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →