Грамадства

Урад прапанаваў Лукашэнку адмяніць некаторыя праверкі і зрабіць шэраг паслабленняў

Урад у праекце закона «Аб удасканаленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» прапанаваў кардынальна перагледзець практыку рэгулявання некаторых напрамкаў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў абгрунтаваць гэтыя меры і паведаміць, як яны адаб'юцца на бюджэце.

Лукашэнка на нарадзе па эканоміцы адзначыў, што шэраг мер у праекце закона напрамую накіраваныя на абарону дзяржаўных інтарэсаў і ўмацаванне эканамічнай бяспекі краіны.

Аднак ёсць і пытанні кардынальнага перагляду практыкі рэгулявання некаторых кірункаў.

Напрыклад, прапануюцца мытныя і падатковыя адтэрміноўкі, мараторый на рост маёмасных падаткаў.

«Але як гэта адаб'ецца на даходах бюджэту? Такім чынам, на заробках настаўнікаў, дактароў, выплаце пенсій і дзіцячай дапамогі?» — акрэсліў пытанні Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама паставіў пытанне, наколькі неабходная забарона на выбарачныя праверкі: «Калі трэба нешта не правяраць, дык вы, напэўна, і самі прымеце рашэнне. Навошта вас падразаць нейкімі законамі?»

Таксама Лукашэнка пацікавіўся, ці выкананы баланс інтарэсаў пры прадастаўленні адтэрміновак пагашэння спажывецкіх крэдытаў і крэдытаў на жыллё грамадзянам, а таксама пры забароне на павелічэнне ў 2022 годзе тарыфаў на цеплазабеспячэнне і электрычную энергію.

«Мае асцярогі па аднамомантным прыняцці такога пласта рашэнняў: ці гатовыя мы да гэтага? Ці не надуманыя гэта нормы, якія прыгожыя на паперы, але нічога не даюць на практыцы?»— сказаў Лукашэнка.

«Нам ніхто не дапаможа, акрамя нас саміх. Усе рэзервы росту і развіцця мы павінны шукаць у сабе.

Іх мора, нават у гэтых няпростых умовах. Таму ад урада, Нацыянальнага банка і іншых прысутных хацеў бы пачуць, як прапанаваны праект закона будзе вырашаць гэтыя задачы. Калі ва удзельнікаў нарады ёсць альтэрнатыўныя думкі і больш эфектыўныя рашэнні, будзьце гатовыя іх выказаць», — сказаў сёння Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заклікаў не панікаваць з-за санкцый

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе18

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе18

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць