Грамадства

Суддзя, які адправіў Эдуарда Пальчыса на 13 год у калонію, атрымаў павышэнне

Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні і вызваленні суддзяў. Сярод тых, хто атрымаў новыя пасады, некалькі суддзяў, якія вялі палітычныя справы.

У цэнтры — суддзя Пётр Арлоў. Фота: Tut.by

Пётр Арлоў, які працаваў у Мінскім гарадскім судзе, стаў першым намеснікам старшыні суда. Гэта ён даў Эдуарду Пальчысу 13 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. А таксама адправіў на 11 год у калонію інжынера БНТУ Ціхана Осіпава за наезд на амапаўцаў. Іншая гучная справа — за пагрозы ў бок прапагандыста Прыдыбайлы, па ёй суддзя выпісаў мінчуку 4 гады хіміі.

Павысілі суддзю Наталлю Бугук — з Фрунзенскага раёна сталіцы перавялі ў Мінскі гарадскі суд. Яна дала па два гады калоніі журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Выносіла і іншыя прысуды па крымінальных і адміністрацыйных палітычных артыкулах. Напрыклад, адправіла мінчука на 12 сутак у ізалятар за дзіцячы малюнак на акне, які вісеў там ужо некалькі год.

На месца намесніка старшыні суда Мінскага раёна паставілі суддзю Антона Колабава. Ён выпісваў суткі за сцягі і белыя сэрцайкі ў вокнах, даваў хатнюю хімію за эсэмэскі з пагрозамі міліцыянту і знявагу суддзі.

Суддзю Дзмітрыя Куроўскага перавялі з Ленінскага раёна Брэста ў Брэсцкі абласны суд. Куроўскі вырашаў лёс некаторых затрыманых па «карагоднай справе» (напрыклад, былога вядучага «Беларусь-4» Канстанціна Свідуновіча — яму далі паўтара года хіміі), актывісткі Алены Гнаўк (накінуў ёй год хатняй хіміі за абразу прэзідэнта), даў тры месяцы арышту берасцейцу за надпіс «Стоп Лукашэнка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць