Свет

«Гэта мой бойлер». Як бежанка з Украіны ўбачыла на расійскім танку свае скрадзеныя рэчы

Украінская бежанка ў Вялікабрытаніі кажа, што на нядаўнім фота расійскага танка пазнала свае рэчы, якія, верагодна, былі скрадзеныя з яе кватэры. Па словах Аліны Каранюк, на фота быў новы бойлер, які яе сям'я планавала паставіць да пачатку вайны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Яна і яе дзеці пакінулі Украіну 8 красавіка і знайшлі прытулак у брытанцаў у Нотынгемшыры.

На здымку, зробленым у канцы мая, у кадр трапіў танк, які рухаўся міма разбомбленых жылых дамоў у горадзе Папасная ў Луганскай вобласці, які кантралююць расійскія сілы з 8 мая. Многія жыхары акупаваных украінскіх тэрыторый скардзяцца на марадзёрства з боку расійскіх войскаў.

Па словах Аліны Каранюк, фота было зробленае непадалёк ад яе дома. Першым яго заўважыў яе муж.

«Ён спытаў: вы не заўважаеце нічога дзіўнага на гэтым фота? І ўдакладніў, ці бачу я тое ж, што і ён», — распавяла жанчына «Бі-бі-сі».

Па словах Аліны, акрамя бойлера, на танку былі абрус з іх дачы, новыя дзіцячыя прасціны з малюнкамі Disney і чырвоная коўдра.

Каранюк дадала, што пасцельнай бялізнай нешта прыкрывалі, імаверна, тэлевізар ці іншае электроннае абсталяванне, якое сям'я пакінула ў доме, калі вымушана выехала з Папаснай.

Але такія паводзіны расійскіх салдат жанчыну не здзіўляюць.

«Тое, што не знішчылі, яны абрабавалі, — кажа яна. — Мы чакалі, што дамы ў Папаснай абрабуюць, нам пра гэта неаднаразова казалі».

Аліна Каранюк і яе дочкі, 12-гадовая Крысціна і 8-гадовая Вольга, выехалі ў Брытанію па праграме брытанскага ўрада «Дом для Украіны».

Сям'я, якая запрасіла іх у свой дом, — адна з першых у краіне зарэгістравалася для ўдзелу ў гэтай праграме.

Супрацоўніца паліцыі і былы дзіцячы псіхолаг Аліна Каранюк і яе сям'я збеглі з Папаснай 24 лютага, калі пачалося шырокамаштабнае ўварванне.

З'язджаючы, сям'я забрала вельмі мала маёмасці. Маці Аліны была вымушаная пакінуць сабаку, які загінуў альбо ад абломка снарада, альбо ад рук акупацыйных вайскоўцаў.

Каранюк таксама распавяла брытанскім СМІ пра цяжкое падарожжа, якое яна і яе дачкі здзейснілі з Украіны ў Брытанію.

Яе маці, бабуля і муж засталіся ва Украіне, але знаходзяцца ў адноснай бяспецы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць