Мінгарвыканкам адказаў на петыцыю пра ўшанаванне памяці Станіслава Шушкевіча ў Мінску
Беларусы сабралі подпісы пад петыцыяй за тое, каб усталяваць у Мінску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць у яго гонар адну з вуліц. Цяпер у сеціве з’явіўся адказ Мінгарвыканкама.

Станіслаў Шушкевіч, паводле адказу чыноўнікаў, уключаны ў спіс вядомых дзеячаў, чые імёны ў спісе прапанаваных для прысваення часткам сталіцы.
Але цяпер адсутнічаюць заяўкі на найменне новых вуліц горада, што праектуюцца, а грошай на помнік няма, вынікае з адказу за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Арцёма Цурана.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі памёр 3 мая. Улады ніяк не ўдзельнічалі ў яго пахаванні, ніхто з афіцыйных асоб не прыйшоў на развітанне.
-
Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне
-
Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам
-
Грамадзяніну Літвы, што ладзіў у Пастаўскім раёне стараверскія богаслужэнні, пагражае дэпартацыя
Каментары