Гэта ўжо восьмы кастынг са жніўня 2020 года, калі тэатр пакінула большасць акцёраў і работнікаў.

Кастынг пачнецца 14 чэрвеня а 12-й гадзіне.
Для адбору запрашаюцца прафесійныя артысты. Узроставая катэгорыя ад 21 да 70 гадоў. «Калі Вы таленавітыя і жадаеце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны — прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай — абавязкова!» — гаворыцца на сайце тэатра.
У жніўні 2020 года купалаўцы публічна асудзілі самавольства і гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, пасля чаго быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. У знак салідарнасці з ім Купалаўскі тэатр пакінула большасць акцёраў і супрацоўнікаў (рэжысёры, рэдактары, адміністратары, музыканты аркестра ды інш.), амаль 60 чалавек. Частка з іх стварыла незалежную групу «Купалаўцы».
Цяпер на сайце тэатра пазначаная інфармацыя пра 26 акцёраў, мастацкім кіраўніком з'яўляецца Вольга Няфёдава. У рэпертуары тэатра шэсць спектакляў.
-
Перавыдадзена кніга Сяргея Навумчыка «Сем гадоў Адраджэння альбо Фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)»
-
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
-
Выдалі працы Генадзя Цыхуна
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары