Меркаванні

«Людзі маюць права на мірны пратэст» — апошняе слова ў судзе Таццяны Вадалажскай

Сёння адбыўся суд над сацыёлагам, каардынатарам «Лятучага ўніверсітэта» Таццянай Вадалажскай. Яна асуджаная на 2,5 года «хіміі» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Яна выступіла ў судзе з наступным апошнім словам:

«Артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантаванае права грамадзян на свабоднае выказванне свайго меркавання і перакананняў. Таксама гарантавана, што ніхто не можа прымусіць чалавека адмовіцца ад яго думкі і перакананняў. І я думаю, што мае дзеянні 25 кастрычніка 2020 года адпавядалі менавіта гэтаму артыкулу Канстытуцыі, і я такім чынам выказвала сваё стаўленне да сітуацыі — выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.

Нягледзячы на тое, што гэтае грамадскае мерапрыемства не было ўзгодненае, я думаю, што ў выключных выпадках, калі меркаванне і пазіцыя грамадзян ігнаруецца, калі ў іх няма іншай магчымасці, яны маюць права на мірны сход і мірны пратэст.

Усё, што мы бачылі, усё, што бачыла я падчас гэтага маршу, і тое, што мы можам прачытаць у сродках масавай інфармацыі і ў матэрыялах справы, кажа пра тое, што гэты пратэст сапраўды быў мірным, не было ніякіх дэструктыўных дзеянняў.

У маіх дзеяннях таксама не было ніякай дэструкцыі, ніякай накіраванасці на разбурэнні, а хутчэй наадварот — жаданне перавесці той палітычны канфлікт і тыя палітычныя супярэчнасці, якія ёсць у грамадстве, у цывілізаванае рэчышча, у рэчышча перамоваў і павагі меркавання ўсіх грамадзян.

І я глыбока ўпэўненая ў тым, што спакой і грамадскі парадак будуецца толькі на тым, што паважаецца меркаванне ўсіх грамадзян, паважаюцца ўсе палітычныя погляды, і рух у будучыню вызначаецца дыялогам, хай вострымі, але дыскусіямі, але не арыштамі або прымяненнем гвалту.

Я спадзяваюся, што ў найбліжэйшай будучыні ў Беларусі мы будзем вырашаць менавіта такім шляхам усе нашы пытанні».

Каментары

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць