Эканоміка

Чалы: Упэўнены, што за красавік-май будзе мінус 40% экспарту

Аналітык Сяргей Чалы паразважаў пра стан эканомікі. Ён думае, што ў наступным месяцы мы ўбачым зніжэнне цэн на асобныя тавары — і вось чаму.

Вытрымкі з яго эфіру на DW прыводзіць «Салідарнасць».

У Беларусі асноўны ўдар па эканоміцы прыйшоўся па экспарце, кажа аналітык.

«І мы знаходзімся ў самым горшым з двух светаў. Таму што мы адначасова пакутуем ад наступстваў прытоку нафтадаляраў у Расію і пакутуем ад таго, што ў нас няма ўласнага прытоку валютных паступленняў.

За першы квартал мы яшчэ не бачылі вынікаў. Я ўпэўнены, што за красавік-май будзе мінус 40% экспарту, і гэта катастрафічнае падзенне. Красавіцкія лічбы па ВУП — гэта ўжо мінус 6%, калі лічыць месяц да месяца».

Што да рэакцыі бізнэсу на санкцыі, то Чалы лічыць, што ўцёкі капіталу спынены толькі адміністрацыйнымі мерамі.

«Мы ж перанялі ад Расіі пастанову аб тым, што, калі хтосьці паспрабуе сысці з Беларусі або спрабуе замарожваць інвестыцыі або нават прыпыняць інвестыцыйныя праекты, то ім ледзь не пагражалі адабраннем уласнасці, нацыяналізацыяй і гэтак далей.

Гэта значыць, тая сітуацыя, якую мы цяпер маем, яна абсурдная з пункту гледжання макраэканомікі, таму што рубель занадта моцны ў параўнанні са станам бягучага рахунку, плацежнага балансу. З іншага боку, мы маем велізарную колькасць адміністрацыйных абмежаванняў. Мала хто мог сабе ўявіць, што спачатку будзе паслабленне, а потым рэзкае ўмацаванне рубля.

Быў момант, калі імпарцёры закладвалі рызыкі далейшага паслаблення валюты. Было ледзь ці не паўтаракратнае паслабленне беларускага і расійскага рубля, пасля чаго адбыўся адкат на дакрызісны ўзровень, а цэны засталіся на старым узроўні.

Пра гэта, дарэчы, і Лукашэнка абураўся, а Камітэт дзяржкантролю, так званая паліцыя цэн, прымяняе ўсе магчымыя сродкі, ад пераканання да эканамічнага гвалту, для таго, каб прымусіць гэтыя цэны ўпасці. Я думаю, што ў наступным месяцы мы ўбачым зніжэнне цэн на тое, што вырасла больш за ўсё — на аўтамабілі і на бытавую тэхніку», — прагназуе Чалы.

Каментары

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў24

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

Беларуска купіла 1,5 кілаграма ежы ўсяго за 8 капеек. Што гэта такое?4

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Бондарава патрабуе, каб прыпынкі ў транспарце аб'яўлялі яшчэ і на рускай мове. «Мінсктранс» адказаў, што гэта немагчыма35

NASA падзялілася новым здымкам «Каляднай ялінкі» з зорак

Што цяпер разумней — траціць ці ашчаджаць? Адказвае эканаміст6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў24

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →