Навука і тэхналогіі

Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!

А навукоўцы патлумачылі, як гэта працуе, і ўсё вельмі проста, піша «Папулярная механіка».

Крыніца: popularmechanics.com

Час ад часу аптычная ілюзія падманвае вас так, што прымушае вашы вочы рабіць тое, пра што вы не падазраяце.

Паглядзіце на малюнак у верхняй частцы гэтага артыкула — вы ўбачыце чорную дзірку, акружаную чорнымі кропкамі. Вам таксама здаецца, што чарната пашыраецца?

А цяпер давайце зменім канал. Як наконт ярка-жоўтага малюнка ніжэй? Ён вам нічога не нагадвае?

Крыніца: popularmechanics.com

Калі б вы папрасілі некага паднесці люстэрка бліжэй да вашых вачэй, калі вы праглядаеце кожны з гэтых малюнкаў, вы маглі б заўважыць, што жоўта-белы малюнак прымушае вашыя зрэнкі звужацца, а чорна-белы — пашырацца.

Гэта таму, што жоўты малюнак, які завецца ілюзіяй Асахі, нагадвае блікі сонечнага святла ў атачэнні лістоты. Нават калі цэнтр не ярчэйшы, чым іншыя белыя часткі вашага экрана, ваш розум несвядома лічыць, што ён яркі, як сонца, і вашы зрэнкі адпаведна звужаюцца.

Аналагічная псіхалагічная рэакцыя ўзнікае, калі вы бачыце чорную дзірку. Эфект градыенту ўзмацняе ілюзію ўваходу ў тунэль без святла.

Псіхолагі з Універсітэта Осла ў Нарвегіі зрабілі тэсты ілюзіі чорнай дзіркі на пяцідзесяці людзях з нармальным зрокам. З дапамогай інфрачырвонага трэкера вачэй аўтары даследавання выявілі, што ў людзей, у якіх было больш моцнае адчуванне імклівага руху ў тунэль, зрэнкі пашыраліся больш. Яны апублікавалі сваю працу ў часопісе Frontiers in Human Neuroscience. Гэтае даследаванне адпавядае працы 2012 года той жа даследчай групы, якая вывучала рэакцыю на ілюзію Асахі.

«Можна выказаць здагадку, што ілюзія стварае ўражанне руху да абсалютна цёмнай прасторы, напрыклад, уваходу ў тунэль або цёмны пакой. Для рэакцыі зрэнак гэта мае вырашальнае значэнне, бо рух у цемру патэнцыйна небяспечны, чалавек не можа там бачыць», — распавядае Бруна Лаенг, прафесар псіхалогіі ўва Універсітэце Осла і аўтар даследавання.

У даследаванні таксама разглядаліся рэакцыі людзей, калі ілюзія чорнай дзіркі мела каляровы фон, які аказаўся нават больш эфектыўным, чым белы.

Крыніца: popularmechanics.com

Даследаванне паказала, што ілюзія чорнай дзіркі лепш за ўсё працуе на пурпурным фоне.

Пры руху ў цёмны тунэль мозг чакае змены асвятлення, таму зрэнкі пашыраюцца.

У паўсядзённым жыцці вашы зрэнкі пашыраюцца і звужаюцца без вашага ведама, рэагуючы на розныя ўзроўні асветленасці. У цемры яны пашыраюцца, каб прапускаць больш святла і дазваляць вам лепш бачыць. Пры яркім асвятленні яны сціскаюцца, каб не пашкодзіць вочы (тады вы ўбачыце толькі святло, а не аб'екты).

Па сутнасці, паводле даследавання, ваш мозг пастаянна спрабуе прадбачыць, што будзе далей, выкарыстоўваючы візуальныя сігналы, такія, як колер і інтэнсіўнасць святла.

Напрыклад, перасоўванне ў каляровую прастору менш праблематычнае, чым уваход у цёмную прастору, бо колер усё яшчэ паказвае на ўзровень святла, пры якім можна бачыць, тлумачыць Лаенг. Але, паводле даследавання, на наша ўспрыманне можа ўплываць мноства фактараў, уключаючы мінулы досвед.

«Магчыма, галоўнае заключаецца ў тым, што наша вокарухальная сістэма, якая кіруе вачыма, прыстасоўваецца да таго, што мы думаем, што бачым, а не да таго, што ёсць на самой справе. Іншымі словамі, яна не працуе як фотакамера, якая наладжваецца ў адпаведнасці з экспанометрам, вымераючы святло», — тлумачыць Лаенг.

Не хвалюйцеся, калі вы не адчуеце руху, калі будзеце глядзець на гэтыя ілюзіі. Даследаванне паказала, што гэтыя хітрыкі падманваюць не ўсе розумы.

У дваццаці адсоткаў удзельнікаў даследавання, якія глядзелі на малюнак чорнай дзіркі, не было адчування, што чарната пашыраецца, і ў іх не было рэакцыі зрэнак.

Аўтары даследавання мяркуюць, што мінулы досвед можа паўплываць на тое, што гэтыя гледачы бачаць малюнак толькі ў двух вымярэннях. Але на самой справе ў іх пакуль няма канкрэтнага адказу на пытанне, чаму існуюць гэтыя адрозненні.

Гэтыя прадукты нельга падаграваць у мікрахвалевай печы. Гэта проста небяспечна

Ваш улюблёны колер сіні? У большасці людзей так — і вось чаму

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця71

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць