Вайна

Міністр абароны Украіны: Стратэгічная мэта Кіева — вяртанне Крыма

Новая зброя з ЗША дапаможа Украіне вярнуць усе тэрыторыі, акупаваныя Расіяй, заявіў тэлеканалу CNN украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Паводле яго слоў, вяртанне Крыма — гэта стратэгічная мэта Кіева.

Новая зброя з ЗША дапаможа ўкраінскай арміі вярнуць усе тэрыторыі, акупаваныя Расіяй, у тым ліку Данбас і Крым, заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CNN 16 чэрвеня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

«Мы вызвалім усе нашы тэрыторыі, усё, уключаючы Крым. Крым — гэта стратэгічная мэта Кіева, таму што гэта ўкраінская тэрыторыя», — падкрэсліў Рэзнікаў.

Міністр адзначыў, што на першым этапе неабходна стабілізаваць сітуацыю, каб прадухіліць далейшыя страты ў баях з расіянамі. Далей у планах — адкінуць расійскія войскі на пазіцыі, якія яны займалі да пачатку ўварвання ва Украіну 24 лютага. А на трэцім этапе Украіна абмяркуе з партнёрамі, як будзе адбывацца вызваленне тэрыторый, уключаючы Крым, растлумачыў Рэзнікаў.

На пытанне CNN, ці не прывядзе спроба Украіны ваенным шляхам аднавіць кантроль над Крымам да правакавання Расіі, якая лічыць гэты рэгіён сваёй тэрыторыяй, Рэзнікаў адказаў:

«Гэта няважна. Таму што яны (расіяне) убачаць гэта ў Херсоне, убачаць у Запарожжы, убачаць у Марыупалі. Гэта ўкраінскія землі і Крым — таксама, нягледзячы ні на што».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што Кіеў будзе вяртаць Крым дыпламатычным шляхам, калі скончыцца вайна. Тады ж Маскве, паводле яго слоў, прыйдзецца выплаціць Кіеву рэпарацый і ўдзельнічаць у аднаўленні Украіны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць