Свет

Міністр абароны Літвы: Расія можа звярнуцца да правакацый, бо яе арміяй камандуюць недарэкі

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас папярэдзіў, што Расія можа пайсці на правакацыі праз абмежаванне калінінградскага транзіту, але Літва і яе саюзнікі па НАТА сочаць за сітуацыяй у рэгіёне і гатовыя рэагаваць, паведамляе Delfi.lt.

Фота Tomas Juodelis, Delfi

«Калі ў цябе ёсць узброеныя сілы і імі камандуюць недарэкі, прашу прабачэння за выраз, вядома можна чакаць усяго, але мы рэалісты, у нас ёсць саюзнікі, мы бачым агульную карціну на Балтыйскім моры, мы ведаем, да якіх захадаў мы можам звярнуцца, так што ў гэтым выпадку я спакойны наконт нашых магчымасцяў», — сказаў Анушаўскас журналістам у Сейме ў сераду, адказваючы на пытанне пра тое, ці з'яўляюцца нязначнымі расійскія пагрозы «сур'ёзнымі наступствамі» для Літвы.

«Вядома, калі б іншы бок быў поўны рашучасці да правакацыі, што магчыма, але мы гэта ўжо не можам прадказаць», — дадаў ён.

Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў заявіў у аўторак, што адказ Расіі будзе мець сур'ёзныя наступствы.

«Меры прапрацоўваюцца ў міжведамасным фармаце і будуць прынятыя ў найбліжэйшы час. Іх наступствы акажуць сур'ёзны негатыўны ўплыў на насельніцтва Літвы», — заявіў ён.

Анушаўскас назваў гэта дэзінфармацыяй і пагрозамі.

«Што тычыцца пра «адчуць» — мы гэтага не адчуем. Самае вялікае змяненне, якое мы ўжо адчулі, — гэта наступствы вайны Расіі ва Украіне — бежанцы, эканамічныя моманты. Мы гэта адчулі, і гэта следства іх агрэсіўнай палітыкі», — заявіў міністр.

З яго слоў, кібератакі — адзіны інструмент, які ёсць у Масквы, а дыскусіі ў Расіі аб блакадзе Клайпедскага порта ён назваў спекуляцыяй, у якой «няма ніякіх шанцаў і магчымасцяў».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць