У Нацыянальнай бібліятэцы пачала працу выстава «Лепшыя кнігі Беларусі — 2009». Сярод лепшых — фаліянт «Напалеон Орда: Шлях да Бацькаўшчыны».
У Нацыянальнай бібліятэцы пачала працу выстава «Лепшыя кнігі Беларусі — 2009».
На выставе прадстаўленыя выданні-пераможцы конкурсу «Мастацтва кнігі — 2009».
Найлепшыя кнігі Беларусі прадстаўленыя ў некалькіх намінацыях.
«Найлепшае энцыклапедычнае выданне»: пераможца — шыкоўны альбом «Бумажные денежные знаки в Беларуси».
«Найлепшае навуковае выданне» — праца Яраслава Сахуты «Беларуская выцінанка».
«Найлепшае навукова-папулярнае выданне» — дзвюхмоўная «Минск и окресности/Minsk and surroundings».
«Найлепшы падручнік» — Астрономія 11 клас.
Ёсць на выставе і не зусім звыклыя для абазнаных аматараў кніг намінацыі — «Найлепшае мініяцюрнае выданне» — «Марина Цветаева, Лирика». Намінацыя «За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны» — фаліянт «Напалеон Орда: Шлях да Бацькаўшчыны».
Экспазіцыя будзе працаваць з 10 верасня па 31 кастрычніка на трэцім паверсе ў кальцавым калідоры.
Каментары