Грамадства

«Галоўнае, каб пасля гэтага не пачалі змяншаць прэміі». Медыкі пра абяцанні павысіць надбаўкі і пра рэальныя заробкі

З 1 ліпеня медыкаў чакае павышэнне заробкаў. Надбаўка мусіць скласці ад 35% да 200% акладу. Пагаварылі з лекарамі пра тое, як яны ставяцца да гэтых навін, што было апошнім часам з кавіднымі даплатамі, і падлічылі, наколькі ў рэальных лічбах можа вырасці іх заробак.

Згодна з пастановай Мінздароўя, надбаўка ў лекараў складзе мінімум 85% акладу, а ў сярэдняга персаналу — мінімум 35%. 

Кардыёлаг адной з гарадскіх паліклінік Брэста, які працуе на адну стаўку, атрымлівае на рукі крыху больш за 900 рублёў. З іх каля 300 рублёў — той самы аклад, які і мусіць вырасці за кошт надбаўкі. Паволде новай пастановы, ужо праз месяц доктар мусіць атрымаць каля 1150 рублёў замест цяперашніх 900 з капейкамі. 

«У тэорыі, зарплата мусіць вырасці прыблізна на 250 рублёў, гэта, безумоўна, прыемна, але гэта ўсё адно нават не запаветныя 500 даляраў, пра якія так доўга кажуць у нашай краіне. Але пакуль мы не атрымалі зарплату па новых стаўках, казаць дакладна, што прырост будзе менавіта такім, нельга», — адзначае суразмоўца. 

Кардыёлаг асцерагаецца, што пасля ўвядзення значнай надбаўкі, лекарам проста пачнуць налічваць менш прэмій.

«Гледзячы на тое, што адбываецца ўнутры сістэмы аховы здароўя, у мяне ўзнікаюць сумневы наконт таго, што дзяржава знойдзе столькі грошай, каб усім медыкам рэзка і даволі істотна павысіць заробкі. У любым выпадку, кіраўніцтва пакуль ніяк не каментавала, якія зарплаты чакаюць нас у наступным месяцы».

Іншы наш суразмоўца — малады хірург з Мінска. Працуючы на стаўку, ён атрымлівае каля тысячы рублёў.

«З маёй тысячы сам аклад складае каля 360 рублёў. Атрымліваецца, што заробак можа вырасці адразу на трыста рублёў і нарэшце дойдзе да запаветных 500 даляраў».

Аклад медсястры, якая працуе ў фізіятэрапеўтычным аддзяленні ў адной з гродзенскіх паліклінік, складае 240 рублёў. 

«Праз даплаты за шкоднасць і аказанне платных паслуг зарплата ў нас па медсястрынскіх мерках адносна высокая — каля 800 рублёў. Пра тое, што зарплаты мусяць вырасці, мы ўжо ведаем, але якая будзе фінальная лічба, нам пакуль не агучвалі», — кажа жанчына.

Калі дадаць да 240 рублёў абяцаныя 35%, то атрымаецца, што зарплата ў медсястры павялічыцца прыблізна на 85 рублёў.

Доктар агульнай практыкі (раней участковы тэрапеўт) са стажам, працуючы на поўную стаўку, атрымлівае блізу 1000 рублёў у месяц. Стаўка ў яго складае каля 350 рублёў, астатняе — прэміі і розныя надбаўкі.

Згодна з пастановай Мінздароўя, дактары агульнай практыкі ў паліклініках могуць разлічваць на плюс 470 рублёў да зарплаты. А іх медсёстры будуць зарабляць на 120-130 рублёў болей.

«Зыходзячы з досведу, я сумняваюся, што ў наступным месяцы атрымаю 1400 рублёў замест тысячы. Бо калі павышаюць нешта адно, то звычайна змяншаюць іншае.

Мяркую, што будзе, як з кавіднымі выплатамі. Быў перыяд, калі ўчастковыя сапраўды годна зараблялі, але гэта было да апошняй хвалі кавіду, калі зарплата была каля 1000 даляраў. Але ўжо тады было заўважна, што праз патрэбу выплачваць кавідныя нам уразалі прэміі. Бо калі б прэміі пакідалі на былым узроўні, то разам з кавіднымі выходзіла б яшчэ больш», — дзеліцца доктар.

З часам выплаты за кавід пачалі скарачацца.

«Начальства па ўказцы зверху пачало змяняць схемы налічэнняў і г. д. У сакавіку ўвогуле казалі не рабіць тэсты, за выключэннем цяжарных, застрахаваных пацыентаў, а таксама тых, хто ідзе на канфлікт, бо гэта дорага, а грошай у міністэрства сёлета мала. Таму мне здаецца, што павышэнне будзе значна меншым, чым можа здавацца», — падсумоўвае суразмоўца.

Доктарка агульнай практыкі адной з мінскіх паліклінік згадвае, што на пачатку эпідэміі каранавіруса даплата ў яе складала 1000 рублёў. Апошнім часам, паколькі змянілася сістэма налічэння (даплата давалася толькі за дні, калі доктар працаваў з пацверджанымі кавіднымі хворымі) і хваля пайшла на спад, сумы былі мінімальныя.

«За мінулы месяц даплата ў мяне была каля 40 рублёў», — дзеліцца медык.

Агулам, па словах дактароў, аклад рэдка перавышае паказчык у 400 рублёў. Таму атрымліваецца, што найбольшы прырост у заробках, які можа быць (+200% да акладу), складзе каля 800 рублёў. На такія павышэнні могуць разлічваць дактары, якія працуюць у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Чытайце таксама: Да 200 працэнтаў. Сталі вядомыя памеры надбавак медыкам

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана30

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі1

«Дзве Казы» ці нешта іншае? 300 гадоў таму ў Навагрудку была вуліца з інтрыгоўнай назвай1

Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў19

Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»129

Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі6

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах28

Відэа пра «ахвяраванні» на прыпынкі ў Крычаве выдалілі, але збор грошай працягваюць

Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага26

Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана30

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць