Улада1616

У Магілёве няма ніводнага беларускамоўнага класа

Чыноўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі апраўдваюць сітуацыю адсутнасцю заяў ад бацькоў, якія б жадалі вучыць дзяцей па-беларуску.

Чыноўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі апраўдваюць сітуацыю адсутнасцю заяў ад бацькоў, якія б жадалі вучыць дзяцей па-беларуску.

Сёлета ў Магілёве няма ніводнага беларускамоўнага класа. Чыноўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі апраўдваюць сітуацыю адсутнасцю заяў ад бацькоў, якія б жадалі вучыць дзяцей па-беларуску. Насамрэч яшчэ вясной такой праблемы не было, бо якраз тады пра падрыхтоўку ў адной з магілёўскіх школ беларускамоўнага класа афіцыйную заяву зрабіў аддзел адукацыі Ленінскага райвыканкама. Аднак у жніўні, напярэдадні новага навучальнага года, адукацыйныя планы раптоўна змяніліся. Тлумачэнне тое ж: маўляў, не ўдалося набраць дзяцей...

А вось мы ведаем сям’ю, якая мела цвёрды намер пачаць адукацыю свайго сына на роднай, матчынай мове. Не атрымалася. Бацька першакласніка, Аляксей Бацюкоў, паведаміў, што ў школе нават і размаўляць не сталі аб тым, як можна было б арганізаваць беларускамоўны клас. Бацькам (і адпаведна дзецям), насамрэч, ніякага выбару не пакідаюць і не даюць. Пісаць заявы «на мову» ніхто нікому не прапануе (як гэта павінна быць па законе), а без лішніх слоў і фармальнасцяў залічваюць у «расейскі клас», як бы само сабой. У такой сітуацыі цяжка чакаць, каб нехта з бацькоў праявіў нацыянальную і грамадзянскую свядомасць, калі ніхто яе не заахвочвае, не падтрымлівае і не развівае.

Чакаем загад «зверху»

Старшыня гарадской суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў мяркуе, што без загаду «зверху» сістэма адукацыі не пераменіцца: «Магілёўскае чынавенства нярэдка на здзіўленне ўсім і самому сабе падтрымлівае пэўныя «нацыяналістычныя» акцыі і імпрэзы, як бы раптоўна ўспамінаючы, што і жывуць на зямлі беларускай, і выгадаваліся (збольшага) у беларускіх вёсках, і мову матчыну яшчэ няўшчэнт забыліся».

Напрыклад, паспяхова прайшлі такія наладжаныя ТБМаўскай суполкай імпрэзы, як Дзень здароўя і спорту, дзе натуральным чыннікам свята былі мова і адпаведныя традыцыйныя гульні і забаўкі. Мясцовыя навукоўцы за апошнія тры гады выдалі з дапамогай гарвыканкама некалькі шыкоўна аформленых гісторыка-пазнавальных кніг пра Магілёў, зразумела, на беларускай мове і з перакладам на ангельскую, якія тая ж улада цяпер ахвотна ўручае як найлепшы сувенір замежным і суседскім гасцям. Ды й сама знакамітая рэстаўрацыя магілёўскай ратушы, дзе цяпер час ад часу праходзяць пэўныя пасяджэнні дэпутацкіх сэсій, ёсць заслугай нацыянальна апантанай часткі гараджан, якія збіралі за аднаўленне ратушы подпісы і грошы, складалі петыцыі і гістарычныя абгрунтаванні, удзельнічалі ў бясплатных будаўнічых працах і ў аздабленні нацыянальным каларытам свята адкрыцця гістарычнай святыні і гістарычнага ж сімвала горада на Дняпры.

Калі ёсць рупліўцы

Мова родная - цяжка і з перашкодамі – жыве і ў сярэдніх школах, асабліва там, дзе сярод настаўнікаў ёсць яе рупліўцы. Менавіта з імі найлепш знаходзіць паразуменне былы універсітэцкі беларускамоўны (!) выкладчык матэматыкі Міхась Булавацкі. Цяперашні рэпетытар у гэтай дысцыпліне, ён штогод выступае ініцыятарам правядзення «Беларускага пяцібор’я» для старшакласнікаў магілёўскіх школ. У праграме своеасаблівай адукацыйнай алімпіяды тры прадметы з раздзела дакладных дысцыплін і два – з гуманітарных. А галоўная адметнасць адукацыйнага спаборніцтва – беларуская мова: на ёй – заданні, на ёй – каментары і дыскусіі, на ёй – адказы і вынікі. Каля дзесятка старшакласнікаў штогод выпрабоўваюць сябе ў гэтым «пяцібор’і», выходзячы з яго яшчэ больш загартаванымі ў справе любові і вернасці роднай мове, на якой (у процівагу вядомай цытаце з А.Лукашэнкі) усё можна дакладна сказаць, яскрава выявіць і бліскуча давесці.

Аднак жа вернемся да сітуацыі з мовай у сувязі з пачаткам чарговага навучальнага года. Летась на Магілёўшчыне ўсіх школ налічвалася 455. З іх амаль палова былі беларускамоўнымі, паводле даных упраўлення адукацыі аблвыканкама. Калі гэтыя звесткі адпавядаюць рэчаіснасці, то ўсе гэтыя школы знаходзіліся ў сельскай мясцовасці, а колькасць вясковых школ, як вядома, штогод памяншаецца. Сёлета, дарэчы, іх на Магілёўшчыне стане ажно на 13 менш (яны закрыліся з-за «некамплектнасці»). Ясна, што і ўжыванне ў адукацыйным працэсе роднай мовы звузілася ў сельскай мясцовасці да таго ж паказчыку некамплектнасці.

Што ж тут казаць пра школы ў гарадах, дзе гэты паказчык адмыслова і свядома забяспечваецца фармалізмам і лянотай адукацыйнага чынавенства з маўклівай (як мінімум) згоды чынавенства больш высокага рангу.

Віктар Войт, Svabodaby.net

Каментары16

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць